Меркаванні4848

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца

«Нявыбар боку азначае, што мы застаемся з Расіяй».

Скрыншоты: chasiki_ / YouTube

Аналітык Арцём Шрайбман і эканаміст Леў Львоўскі ў новым выпуску ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае» дыскутавалі, які выбар маюць беларусы ў цяперашнім геапалітычным раскладзе.

Шрайбман адзначае: нават калі беларускі народ палітызаваўся ў 2020-м, пытанне геапалітычнага выбару ўсур'ёз не ставілася.

«У цэлым я не бачу ў беларускім грамадстве вострай патрэбы: «А давайце парэфлексуем, мы праз дзясяткі гадоў туды ці туды пойдзем». Мне здаецца, што дамінуючым з'яўляецца, можа быць, інфантыльнае, можа быць, выпакутаванае стагоддзямі жаданне сябраваць з усімі, не варагаваць ні з кім, нічога не ламаць з працуючага. Нават калі гэта саюз з Расіяй. І не рабіць рэзкіх эксперыментаў і рэзкіх рухаў».

Львоўскі хоць і пагаджаецца, што беларусы хацелі б сябраваць з усімі і жыць як раней, але спрачаецца:

«Праблема ў тым, што сябраваць з усімі цяпер нельга. І цяпер, мяркуючы па ўсім, трэба выбіраць нейкі з бакоў.

Так, беларускі народ не хоча выбіраць бакі, але нявыбар боку не азначае, што мы застаемся ў Швейцарыі. Нявыбар боку азначае, што мы застаемся з Расіяй.

Таму бок выбіраць прыйдзецца так ці інакш. Ну, калі толькі бягучы свет зусім не разваліцца. Калі зусім разваліцца, то трэба, вядома, інвеставаць у золата, шакалад і некуды ратавацца».

Шрайбман разважае: у цяперашняй рэальнасці, калі Еўропа і Расія ў канфлікце, выбару ў Беларусі не будзе.

«Парламент беларускі не будзе пры сённяшніх раскладах дэбатаваць — выхад ці не выхад з АДКБ. Мы пры сённяшніх уводных вельмі жорстка прывязаныя да Расіі.

Альтэрнатыва азначае расійскі ваенны кантроль, які прыйдзе проста на штыках. Перад тым як «выбіралка» пачне функцыянаваць, наша ўнутраная, унутрыбеларуская, ужо базавай умовай гэтага сцэнарыя з’яўляецца тое, што Расія стала іншай. І расійска-заходнія адносіны сталі іншымі.

І ўзровень варожасці знізіўся. (…) Вось тады для Беларусі, магчыма, адкрыецца акно для выбару свайго геапалітычнага вектара.

І ці там Фінляндыя, ці не Фінляндыя, няважна, Швейцарыя ці не Швейцарыя. Але проста момант для дыскусіі з’явіцца і для магчымасці рэалізацыі гэтага. І ў гэтай сітуацыі чаму нельга сумясціць? Гэта будзе іншы свет, гэта будзе іншая Расія, гэта будзе іншы Захад, гэта будзе іншая сістэма каардынат у рэгіёне. Гэта дакладна будзе пасля вайны Расіі і Украіны».

У такой новай рэальнасці, мяркуе Шрайбман, новае пакаленне дэмакратычных сіл можа прапанаваць вобраз Беларусі як «сябра Расіі, які пры гэтым не з’яўляецца ворагам Захаду». Не Фінляндыя, як цяпер прапануюць Сяргей Ціханоўскі і Вадзім Пракоп'еў, а Казахстан. 

«Казахстанізацыя можа адбыцца і зверху, з пункту гледжання Лукашэнкі і яго адхілення ад улады, калі ён не памрэ проста на пасадзе.

Але самае галоўнае, я думаю, што нешта падобнае і будзе вобразам наступнай беларускай — не ведаю, ці гэта слова «апазіцыя» — прагрэсіўнай часткі палітычнага спектра. Тое, што бліжэй будзе да мэйнстрыму беларускай грамадскай думкі. Ідэя аб тым, што мы застаёмся дружалюбнымі з Расіяй, таму што эканоміка, братэрства, мова і гэтак далей, але пры гэтым, паколькі мы на скрыжаванні, на гандлёвых шляхах, нам выгадна быць у класных — наколькі гэта магчыма класных — адносінах з Захадам».

Каментары48

  • Адвечнае
    25.01.2026
    Ці могуць спрачацца паміж сабой дзеці Конрада Адэнаўра?
  • як i Аўстрыя пасля 1955 зрабілася цалкам незалежнай краінай
    25.01.2026
    "што мы застаемся ў Швейцарыі. Нявыбар боку азначае, што мы застаемся з pасіяй."

    Зусім НААДВАРОТ, як Аўстрыя пасля 1955 зрабілася цалкам незалежнай краінай , там і мы зробімся, Не хватаюся дзяцька, Трамп будзе рыхтаваць дамову а не ЭЗ левакі з плянеты ружовых адзінарогаў
  • Вольга
    25.01.2026
    Калі беларусы не зробяць унутры сабе свядомага выбару - праз двадцаць год тут будзе суцэльная маскалія, якую будуць усцяж публіцыстычна акучваць шрайбманы і калеснікавы - і думаць, што яны ні пры чым.

Цяпер чытаюць

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца16

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Усе навіны →
Усе навіны

На Случчыне нашэсце смаўжоў11

У Туле здзейснены замах на кіраўніка кампаніі-распрацоўшчыка БПЛА2

У Мінску затрымалі крымінальнага аўтарытэта, які адбіраў кватэры ў мінчан. Частка грошай ішла ў расійскі абшчак8

На будоўлі ў Мінску абрынуліся будаўнічыя рыштаванні — загінуў чалавек

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка17

Кватэры ў Мінску на другасным рынку падаражэлі на 27% з пачатку года1

Беларусцы на рахунак прыйшло дзевяць мільярдаў рублёў2

Арыштавалі Аркашу — галоўнага падазраванага ў збіцці да смерці навукоўца ў Екацярынбургу14

Wildberries пачаў шукаць складскія памяшканні ў Казахстане праз атакі ўкраінскіх беспілотнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца16

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць