Надвор'е99

У Мінску моцны смог

Пагаршэнне якасці паветра звязана з надвор'ем, што стаіць. 

У Мінску захоўваецца павышаны ўзровень забруджвання паветра, паведамляе Белгідрамет.

Пра забруджванне сведчаць вынікі назіранняў на аўтаматычных станцыях бесперапыннага вымярэння змесціва прыярытэтных забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры, размешчаных у сталіцы.

Сёння адзначана павелічэнне наяўнасці аксіду азоту ў паветры. Перавышэнні ўстаноўленых гігіенічных нарматываў максімальна дапушчальных канцэнтрацый фіксуюцца ў пяці пунктах горада: да ўчорашніх праспект Незалежнасці, 110а, вуліца Ціміразева, 23, вуліца Радыяльная, 50 і мікрараён Уручча дадалася кропка на вуліцы Каржанеўскага. На 12.00 максімальная канцэнтрацыя аксіду азоту дасягала 2,4 гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі. 

Акрамя таго, 20 студзеня зафіксавана перавышэнне сярэднесутачнай гранічна дапушчальная канцэнтрацыі ў 1,2 раза па цвёрдых часціцах, фракцыі памерам да 2,5 мкм (тонкі пыл).

— Пагаршэнне якасці паветра звязана з метэаралагічнымі ўмовамі, што склаліся: назіраюцца зацішнае надвор'е і прыземная інверсія, якая перашкаджае вынасу забруджвальных рэчываў у верхнія пласты атмасферы і, адпаведна, ачышчэнню паветра, — адзначаюць спецыялісты.

Каментары9

  • Кракаў
    21.01.2026
    Патрымай маё піва
  • Žvir
    21.01.2026
    авр ав, pałova haradžan palać tytun, voś i vynik...
  • Ян
    21.01.2026
    Наконт якасці паветра, за апошнія дні чысціня паветра ў Варшаве, Кракаве вельмі кепская - горай толькі ў Дахе, нават у Мумбаі і Дэлі ўжо лепей. Напрыклад, сэрвіс AirVisual паказвае забруджванне ў польскіх гарадах на ўзроўні 180-230, што вельмі і вельмі дрэнна, усё што вышэй за 150 лічыцца unhealthy і без маскі не раюць выхадзіць.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць