Грамадства1313

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

«За кайданкі падвесілі на крук у столі і білі шокерам, каб прызнаў віну. Аднойчы ў «мяккім пакоі» ад здзекаў у яго спынілася сэрца, але выклікалі рэанімацыю і адкачалі».

У пачатку 2024 «Наша Ніва» паведамляла пра масавыя затрыманні афіцэраў Дэпартамента фінансавых расследаванняў у Мінску і Мінскай вобласці. Антыгероі 2020‑га і 2021‑га трапілі пад чысткі паводле падазрэння ў атрыманні хабараў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

«Сёння ты кантралёр, […] заўтра — у турму», — неўзабаве выказаўся Лукашэнка, каментуючы іх крымінальную справу. 

Амаль два гады пра лёс гэтых людзей нічога не было вядома, нават іх імёны. Першае імя «Наша Ніва» даведалася зусім нядаўна — гэта палкоўнік ДФР Аляксандр Кійко, былы начальнік гарадскога міжраённага аддзела №2 упраўлення ДФР Камітэта дзяржаўнага кантролю па Мінскай вобласці. 

Чытайце таксама: Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў: «Атрымаю палкоўніка — і на пенсію». Першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак

Адзін з суразмоўцаў «Нашай Нівы» сядзеў з ім у адной камеры СІЗА КДБ якраз на старце «справы мінскага ДФР». 

Пасля публікацыі гэтай гісторыі нам удалося спраўдзіць імя яшчэ аднаго затрыманага палкоўніка ДФР, які сядзеў у тым жа самым месцы і ў той жа час — напачатку 2024‑га — з іншым суразмоўцам «Нашай Нівы». 

Гэты чалавек быў у адной камеры з палкоўнікам Андрэем Сеўруком. Апошняя вядомая пасада — начальнік Мінскага міжраённага аддзела ўпраўлення ДФР. 

Андрэй Сеўрук, фота з базы «Пашпарт» перадала арганізацыяй Belpol

«Амаль у кожнай камеры СІЗА КДБ у той час сядзела па супрацоўніку ДФР. Сеўрук не прызнаваў віны і казаў мне, што не прызнаецца ніхто з іх, апроч аднаго. Імаверна, меўся на ўвазе якраз Кійко (паводле нашай ранейшай публікацыі, той стаў супрацоўнічаць са следствам — НН).

Неяк вечарам Сеўрука паднялі і ўвялі, потым вярнулі троху не ў сабе, мякка кажучы.

Потым Андрэй расказаў, што яго вадзілі ў гэтак званы «мяккі пакой» (камера, знутры абабітая мяккім матэрыялам, каб вязень не мог сабе пашкодзіць, таксама яна не прапускае гукі — НН), там яго за кайданкі падвесілі на крук у столі і білі шокерам. Патрабавалі прызнання, ён аднекваўся, з гэтага моманту яго пачалі асабліва мучыць.

Бывала, уначы кожную гадзіну ўрываліся ў камеру, загадвалі здымаць трусы і прысядаць. З ягоных словаў, аднойчы ад здзекаў у яго спынілася сэрца там жа, у «мяккім пакоі», яму выклікалі рэанімацыю і адкачалі», — расказаў нам суразмоўца. 

***

Андрэй Сеўрук нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна ў 1977 годзе. У структуры ДФР з 1996 года. Пачынаў інспектарам, з 2012‑га — начальнік міжрэгіянальнага аддзела УДФР КДК. 

Жонка Сеўрука на момант затрымання мужа працавала галоўнай спецыялісткай у Галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама. 

Сужэнцы маюць сына і дачку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Доля
    13.01.2026
    Видимо крали то, что предназначалось на 20 резиденцию. Не по чину и не по понятиям это.
  • Лес
    13.01.2026
    Движуха пошла, давайте братцы, не снижайте оборотов.
  • Матка Боска
    13.01.2026
    Да все финари родом из ДФР или крышевались ими же. Так что пусть тепер Севрук и компания сказки своим же волчатам рассказывают.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць