Грамадства7373

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія службы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Высветліліся цікавыя дэталі сітуацыі з незапрашэннем некаторых дзеячаў беларускай эміграцыі на прыём да прэзідэнта Польшчы.

Прадстаўнікі беларускай эміграцыі на сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у студзені 2024 года. Паміж Паўлам Латушкам і Юрасём Губарэвічам — Павел Усаў. Фота: сацыяльныя сеткі

Асобны навагодні прыём для беларусаў — гэта сімвалічнае штогадовае мерапрыемства, традыцыю якога запачаткаваў мінулы прэзідэнт Польшча Анджэй Дуда. Туды збіраліся бізнэсоўцы, прадстаўнікі палітычнай і культурнай эліты. Мінулыя гады пра яго ведала толькі вузкае кола запрошаных — як і пра іншыя падобныя дыпламатычныя раўты.

Публічная крыўда былога дырэктара «Белсата» Аляксея Дзікавіцкага, што яго не запрасілі на сёлетні прыём, прыцягнула да падзеі і спіса гасцей павышаную ўвагу.

«Падрыхтоўкай прыёмаў і мастацкай часткі з беларускага боку традыцыйна займаецца прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета — цяпер гэта Ірэна Кацяловіч і Павел Баркоўскі. Спісы гасцей фармуюцца супольна польскім і беларускім бокам.

Канчатковае рашэнне па спісе ўдзельнікаў застаецца за польскім бокам. Прапановы з беларускага боку далёка не заўсёды прымаюцца», — напісаў у фэйсбуку Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай, паспрабаваўшы патлумачыць сітуацыю.

Адметна, што прычыны незапрашэння розныя для розных людзей. Пра гэта стала вядома «Нашай Ніве» з трох крыніц.

У цэлым колькасць людзей, запрошаных на прыём, сёлета істотна скарацілі. Гэта звязана, магчыма, з агульным курсам на эканомію. Пры гэтым за мінулы год на свабоду выйшла шмат вядомых палітвязняў. Менавіта ім аддавалі перавагу супрацоўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, якія складалі «спіс прапановы з беларускага боку». Таму частка гасцей з мінулых прыёмаў у папярэдні спіс не трапіла. Сярод іх і Аляксей Дзікавіцкі, які раней узначальваў тэлеканал «Белсат». Тым не менш, паколькі апошняе слова за польскімі ўладамі, яго ўрэшце дадалі ў лік запрошаных.

Зусім іншы выпадак — з Паўлам Усавым і Іванам Краўцовым. Яны былі ў «беларускім спісе прапановы», але іх скрэслілі польскія службы.

Павел Усаў — палітолаг, які жыве ў Польшчы з сярэдзіны 2000-х. Ён паслядоўна далучаўся да той апазіцыйнай сілы, якая выступала супраць адзінага лідара апазіцыі. Калі лідарам дэмакратычнай апазіцыі быў Мілінкевіч, Усаў далучыўся да «Хартыі», якая Мілінкевіча тапіла. Калі лідарам стала Ціханоўская, Усаў спачатку імкнуўся заахвоціць да канкурэнцыі з ёю Паўла Латушку, а пасля стаў правай рукой Зянона Пазняка.

Іван Краўцоў у 2020‑м быў у штабе Віктара Бабарыкі. Ён быў за рулём машыны, калі на мяжы Марыя Калеснікава выскачыла з машыны і парвала пашпарт. Цяпер Краўцоў — сакратар Каардынацыйнай рады.

Каментары73

  • Тэст на салідарнасць
    11.01.2026
    Вельмі чакаем, што на знак салідарнасці з беларусамі астатнія дзеячы асабіста таксама адмовяцца ад удзелу. Могуць быць розные палітычныя погляды і меркаванні, але не польскім спецслужбам вызначаць, хто ад беларусаў будзе дэлегаваны на тое ці іншае мерапрыемства! Кожны, хто будзе ўдзельнічаць, можна лічыць здраднікам і запраданцам замежнай выведцы.
  • Удакладненне
    11.01.2026
    Ніякіх АДЗІНЫХ лідараў апазіцыі ў нас ніколі не было! Мілінкевіч кінуў Плошчу 2006 года і сышоў у небыццё. Ціханоўская была тэхнічнай фігурай, якая кінула сваіх паплечнікаў кшатлту Цапкалы і ў выгнанні цалкам дыстанцыявалася ад беларусаў у Беларусі, засяродзіўшыся на ўтрыманні ўласных кантактаў для атрымання фінансавання пад свае праэкты (сімвалічны мандат скончыўся год таму).
    Не трэба выдаваць фантазіі за існасць. Лідары ў нас яшчэ не нарадзіліся, відаць.
  • Верым?
    11.01.2026
    "Стала вядома з 3-х крыніц": Вячорка, Каспяровіч, Латушка?

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць