Грамадства2424

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Амерыканскія даследчыкі выявілі верагодную базу для размяшчэння расійскіх гіпергукавых ракет «Арэшнік» на тэрыторыі Беларусі. Паводле звестак агенцтва Reuters, спадарожнікавыя здымкі паказваюць на інтэнсіўнае будаўніцтва на былым вайсковым аэрадроме пад Крычавам, што ў Магілёўскай вобласці, усяго за некалькі кіламетраў ад расійскай мяжы.

Эксперты Джэфры Льюіс і Дэкер Эвелет, прааналізаваўшы фота кампаніі Planet Labs, заўважылі на аб'екце характэрныя прыкметы расійскай стратэгічнай ракетнай базы.

На тэрыторыі аэрадрома з’явіўся новы чыгуначны вузел вайсковага прызначэння з ахоўнай агароджай, а таксама бетанаваныя пляцоўкі, якія пазней былі засыпаныя зямлёй для маскавання.

Будаўніцтва пляцовак пачалося ў перыяд з 4 да 12 жніўня.

Даследчыкі заявілі, што на «90% упэўненыя», што мабільныя пускавыя ўстаноўкі ракетнага комплексу размешчаныя на былой авіябазе пад Крычавам, прыкладна за 307 кіламетраў на ўсход ад Мінска і за 478 кіламетрах на паўднёвы захад ад Масквы.

Размяшчэнне ракет у Беларусі значна пашырае магчымасці Масквы па нанясенні ўдараў углыб Еўропы.

Нядаўна Лукашэнка пацвердзіў, што першыя «Арэшнікі» ўжо заступілі на баявое дзяжурства, назваўшы гэта «адказам на агрэсіўныя дзеянні Захаду».

У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што Кіеў валодае дакладнымі каардынатамі размяшчэння гэтых ракет і ўжо праінфармаваў міжнародных партнёраў аб новых пагрозах, якія ствараюцца з тэрыторыі Беларусі.

Каментары24

  • Ганьба канешне
    27.12.2025
    Вызжэная зямелька, але лукашэнцы i яго унучкам чаго хвалявацца, яны зьбягуць перш чым па рб нанясуць удары, грошы ужо вывезлi у арабскiя
  • хаха
    27.12.2025
    Аднойчы мой сваяк які служыў пры саветах у ракетных войсках распавёў цікавостку.
    Адкуль бываюць насыпныя пясчана-гравійныя дарогі ў нашых лясах, нават там дзе зусім глуха, часта гэтыя дарогі нікуды не вядуц. Аказалася, гэта вайсковыя дарогі, для цягачоў, якія павінны былі таскаць на сабе балістычныя ракеты з ядравай зброяй. (Была зменена дактрына, калі стала зразумела, што пускавыя шахты ракет вядомы ЗША).
    Сама па сабе такая дарога нічым не шкодзіць і можа быць выкарыстана любым чынам. Важна, што ў лясах былі зроблены схаваныя бетонныя чашы- пускавыя месцы, бо без іх савецкія ракеты маглі не ўзляцець.
    А ўвогуле так цікава сачыць, як гэтыя дзяды загібаюцца, але маладзяцца ботаксам і крывёй цнатлівых дурных дзевак
  • Вопрос
    27.12.2025
    Я дико извиняюсь, но объясните пожалуйста каким образом размещение ракет в нескольких километрах от российской границы " значна пашырае магчымасці Масквы па нанясенні ўдараў углыб Еўропы"?
    Что изменили эти несколько километров для ракеты, которая летит на 1000 км???
    Абсолютно ничего, кроме громкого сотрясания воздуха одним усатым. И нагнетания истерии заинтересованными в ней.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць