Міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрындт заявіў тэлеканалу ARD, што яны гатовыя прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву.

Фота: LookByMedia
«Мы прымем як мінімум двух выдатных дзеячаў дэмакратычнага руху з Беларусі, бо мы зацікаўленыя ў тым, каб гэты дэмакратычны рух, нават калі ён павінен развівацца за межамі краіны, быў узмоцнены», — падае яго словы DW Беларусь.
Міністр удакладніў, што размова пра Калеснікаву і Бабарыку, «якія адыгралі вялікую ролю ў дэмакратычным руху» і нядаўна былі вызваленыя.
-
«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
-
У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць
-
«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі
Каментары