Эканоміка55

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Калі дзяржава ўмешваецца ў камерцыйныя адносіны паміж прыватнымі кампаніямі, гэта часта значыць, што кагосьці з іх яна падазрае ў ухіленні ад падаткаў. Так атрымліваецца і са «справай Софтклуба», па якой праходзіць патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і менеджары некалькіх прыватных банкаў: іх падазраюць у выкарыстанні схем для мінімізацыі падаткаў.

Уладзімір Сіротка. Фота: БелТА

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад некалькіх суразмоўцаў у банкаўскіх колах, сэнс прэтэнзій следства да бенефецыяраў «Софтклуба» і менеджараў асобных прыватных банкаў у тым, што тыя нібыта арганізавалі паміж сабой камбінацыю па ашчаджэнні грошай, якія ў іншай сітуацыі меліся б быць выплачанымі ў бюджэт. 

Сэнс схемы ў крэатыўным арбітражы падаткаў праз розныя, вельмі адрозныя паміж сабой механізмы яго налічэння ў фінансавых арганізацый і рэзідэнтаў ПВТ. 

Так, для банкаў падатак на прыбытак складае 25%, а для рэзідэнтаў ПВТ у большасці выпадкаў (і выпадак «Софтклуба» якраз такі) — 0%.

«Следства мяркуе, што «Софтклуб» нібыта выстаўляў банкам завышаныя цэны на свае паслугі.

Банкі ўлічвалі гэтыя сумы ў бухгалтарскай справаздачнасці як свае выдаткі. Такім чынам заніжалася падатковая база — бо калі б падатак плаціў банк, то давялося б плаціць 25%. А калі «Софтклуб», то падатак па факце налічваўся нулявы.

«Што далей з гэтымі сродкамі рабілі змоўшчыкі — лёгка дадумаць», — сказаў «Нашай Ніве» інфармаваны суразмоўца.

Нагадаем, 23 кастрычніка 2025 года пачаліся затрыманні па справе Софтклуба — у сілавікоў узніклі прэтэнзіі да вядучага ІТ-правайдара банкаўскіх рашэнняў у Беларусі. У гэты дзень быў затрыманы генеральны дырэктар і стваральнік кампаніі Уладзімір Сіротка.

Чытайце: Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Праз тры дні, 26 кастрычніка, сілавікі прыйшлі да старшыні праўлення Цэптар Банка Аляксандра Ігнатава. Пазней стала вядома пра праблемы ў старшыні банка ВТБ Уладзіміра Ліхадзіеўскага, а таксама пра затрыманні менеджараў сярэдняй рукі ў Прыёрбанку.

Кіраўніцтва «Софтклуба» абвінавачваюць, як вядома «Нашай Ніве», ва ўхіленні ад падаткаў і дачы хабару.

Амаль адначасова з гэтым Польшча ўнесла ў нацыянальны санкцыйны спіс беларускую крыптабіржу Bynex, якая таксама, па сутнасці, належыць «Софтклубу», але не наўпрост, а менеджарам і супрацоўнікам «Софтклуба» як фізічным асобам. 

Чытайце таксама: Уласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы: на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Проста жыхар
    20.11.2025
    Усё адно няма веры карным органам. Як вызначылі, што кошт паслуг завышаны? Або проста нейкаму сілавіку падалося, што завышаны?
  • ПЯТРО
    20.11.2025
    С какого икса он патриарх бел айти? Патриарх бел айти - Добкин
  • Праходзіў побач
    20.11.2025
    ПЯТРО, патрыярх другога ці трэцяга парадку, але адзін з першых.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць