Грамадства1313

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Развіваецца і абрастае новымі фігурантамі крымінальная «справа Софтклуба», цэнтральная фігура якой — патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка. Органы пачалі рэйды па банках у пошуку яго падзельнікаў і ўжо арыштавалі кіраўнікоў прынамсі аднаго прыватнага банка. 

Александр Игнатов Цептербанк Франсабанк Alexander Ignatov Zepterbank
Аляксандр Ігнатаў. Архіўны скрыншот з відэа, часоў яго працы ў Франсабанку

Як стала вядома «Нашай Ніве», у рамках расследавання крымінальных справаў супраць Уладзіміра Сіроткі і іншых менеджараў «Софтклуба» (у тым ліку сына Сіроткі), Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў вобшукі ў кіраўнікоў прыватнага Цэптар Банка і арыштаваў старшыню праўлення банка Аляксандра Ігнатава, а таксама аднаго з ягоных намеснікаў. У чым сэнс прэтэнзій да гэтых людзей, пакуль невядома. 

Арышты адбыліся ў пачатку тыдня. Аляксандр Ігнатаў апошні раз быў у мэсэнджарах 26 кастрычніка. 

Цэптар Банк — гэта невялікі камерцыйны банк. Ён належыць швейцарскаму холдынгу. На канец верасня 2025‑на на рахунках Цэптара ляжала 103 мільёны рублёў кліентаў, агулам на балансе банка — 168 мільёнаў рублёў. Тры кварталы гэтага года банк скончыў з 4 мільёнамі рублёў прыбытку. 

Аляксандр Ігнатаў узначальвае яго з 2023 года, да таго працаваў у Трастбанку, Франсабанку і Статусбанку, кар'еру пачынаў у Нацбанку. 

Кіраўніцтва «Софтклуба» абвінавачваюць, як стала вядома «Нашай Ніве», ва ўхіленні ад падаткаў і дачы хабару.

Крыніцы «Нашай Нівы» кажуць пра «цяжкія настроі» ў іншых камерцыйных і дзяржаўных банках, якія былі кліентамі «Софтклуба» — вядучага пастаўшчыка рашэнняў для банкаў на ўнутраным рынку. Цыркулююць чуткі пра затрыманне і іншых банкіраў, але нам пакуль не ўдалося пацвердзіць іх з іншых крыніц. 

Каментары13

  • Indrid Cold
    01.11.2025
    Парасяты падраслі, прыйшоў час рабіць сальдзісон ;)
  • 3% у міня
    01.11.2025
    Ані жэ все работалі на нашу разведку пад прыкрыціем.
  • Сярожа
    01.11.2025
    Нечакансць, няма такога слова - ПОЎНАСЦЮ, ёсць слова - ЦАЛКАМ

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю8

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць