Грамадства22

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі

У базе даных грамадскага транспарту Transphoto з'явілася фатаграфія саставу цягніка метро «Мінск-2024» (нумар мадэлі 81-765.7). Здымак зроблены ўчора, 13 лістапада 2025 года, піша Blizko.by.

Цягнік зняты на выпрабавальным палігоне АТ «Метровагонмаш» у падмаскоўным горадзе Мыцішчы, дзе знаходзіцца вытворчасць. Адзначаецца, што серыйны нумар вагона — 70908.

На здымку можна разгледзець, што пяцівагонны цягнік ужо цалкам пафарбаваны ў сіне-белую ліўрэю мінскай падземкі, побач з дзвярыма машыніста намаляваны герб Мінска з подпісам «Мінск».

Таксама можна бачыць, што з-пад дна цягніка да пантографа на даху ідзе сілавы кабель.

Уласна кажучы, менавіта з-за пантографа цягнік больш падобны да звычайнай электрычкі, а не да цягніка метро.

Пантограф спатрэбіўся для падвядзення электрасілкавання. У Мінску цягнікі метро засілкоўваюцца ад трэцяй рэйкі, размешчанай побач з пуцямі і прыкрытай ахоўным кажухом аранжавага колеру. Тут жа на палігоне ў Мыцішчах, як добра відаць па фота, трэцяй рэйкі няма — таму і спатрэбіўся верхні токаздым праз пантограф.

Каментары2

  • Казік
    14.11.2025
    можа папрасіць амерыканцаў няхай здымуць санкцыі з нашага Штадлера? маючы свой завод, купляць у краіны агрэсара неразумна. Зараз па трэцяй лініі ездзяць і Штадлеры і расейскія. Легка параўнаць. Не ездзіўшы Штадлерам, расейскі здаецца камфортным. Але пасля Штадлера відаць недахопы як у дызайне, і у якасці выканання. Нават той метал звонку раўнюткі, на расейскім хвалямі.
  • Не
    15.11.2025
    Казік, нет, надо просто покупать поезда (например) у CRRC и перестать связываться с ненадежными поставщиками, правительства которых могут наложить любые санкции в любой момент по любым причинам или вообще без них.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй27

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю21

«Альтэрнатыва для Германіі» папярэдне выйграе выбары ў другім рэгіёне46

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч4

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам18

Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай66

Дрон ці балістыка? Што гэта за «Пелікан», якім сёння ўкраінцы атакавалі Маскву6

Першая ў гісторыі горада. У Баранавічах дзяўчынку назвалі вельмі рэдкім старажытнагрэчаскім іменем 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй27

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць