Грамадства77

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай

24 верасня ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Грамадскай рады па маральнасці пад кіраўніцтвам кіраўніка БПЦ Веніяміна і старшыні Саюз пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча.

На пасяджэнні былі разгледжаныя некалькі пытанняў, паведамляе прэс-служба БПЦ.

Рада ўхваліла працу па выпуску тэматычных сацыяльных ролікаў пра чысціню мовы, выступіў з ініцыятывай правядзення да Дня Мацi (14 кастрычніка) і да Сусветнага дня барацьбы з ненарматыўнай лексікай (3 лютага) тыднёвых акцый «Я і сям’я без брыдкаслоўя».

Таксама на пасяджэнні абмяркоўваліся тэмы, закранутыя ў зваротах ад грамадскасці, у прыватнасці: прапанова назваць адну з праектаваных станцый Мінскага метрапалітэна ў гонар Еўфрасінні Полацкай, прадугледзеўшы адпаведную канцэпцыю афармлення вестыбюляў метро; а таксама занепакоенасць распаўсюджваннем у гандлёвых сетках Беларусі дзіцячых цацак «Лабубу», «Хагі Вагі», «Вакуку», «Фуглеры», «Чэбубу», «FynkoPop».

Каментары7

  • альтэрнатыўная прапанова
    26.09.2025
    Трэба назваць станцыю метро у гонар Галіны Лукашэнка, эталона маральнасці - яна ўсё яшчэ яго ждёць. Але станцыю абавязкова пабудаваць на вуліцы Федасюка.
  • Цім
    26.09.2025
    Пад кіраўніцтвам РПЦ/Б ... Добра, што прапанавалі Полацкую! А то маглі б Неўскага :)
  • plebeius urbanus
    26.09.2025
    альтэрнатыўная прапанова, Гарадское жыццё закруціла Сашу галаву так, што ён забыўся пра традыцыйныя каштоўнасці. Шикуе, ездзіць на дарагіх машынах, вадзіць раманы з гарадскімі вятракруткамі. Ці ўспомніць ён пра сваё першае каханне?

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй47

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

Матроса-выратавальніка збілі з-за заўвагі выйсці з вады. «Я яшчэ і вінаваты»4

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй47

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць