Свет88

Наўседа заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Беларуссю, але толькі на тэхнічным узроўні

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа разумее абурэнне перавозчыкаў, чые фуры захраслі ў Беларусі, аднак падкрэслівае, што Літва зараз падвяргаецца гібрыднай атацы з боку суседняй краіны, а таму ўрад не можа проста назіраць за падзеямі. Ён таксама паведаміў, што Літва гатова весці тэхнічныя перамовы з Беларуссю для комплекснага вырашэння праблем, і лічыць, што дээскалацыя яшчэ магчымая, паведамляе LRT.

Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

Прэзідэнт Літвы адзначыў, што праблемы кантрабанды ў рэгіёне існуюць ужо даўно і Беларусь не праяўляе зацікаўленасці ў іх вырашэнні. Паводле яго, кантрабандныя паветраныя шары з цыгарэтамі не толькі парушаюць літоўскую паветраную прастору, але і могуць быць карысныя для рэжыму Лукашэнкі.

Наўседа пры гэтым крытыкуе прапанову Мінска весці перамовы на ўзроўні дыпламатаў замест тэхнічных кантактаў — гэта, на яго думку, выгадна толькі Лукашэнку.

«Я мяркую, што гаворка ідзе аб жаданні пагаварыць пра адмену санкцый — рэчы, якія, безумоўна, былі б смачнымі, добрымі «прысмакамі» для Лукашэнкі», — сказаў прэзідэнт Літвы.

З-за кантрабандных шароў, якія перашкаджалі працы аэрапортаў, урад Літвы закрыў на месяц памежныя пункты з Беларуссю да 30 лістапада, у выніку чаго ў краіне засталося каля тысячы літоўскіх фур. Перавозчыкі папярэдзілі пра магчымыя пратэсты ў Літве і Бруселі, калі праблема не будзе вырашаная.

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене падкрэсліла, што ўрад засылаў дастаткова сігналаў адносна магчымага закрыцця мяжы і перавозчыкі маглі ацаніць рызыку.

Каментары8

  • Nk
    12.11.2025
    Пакуль фіксуем, што рэжым знашоў падставы ўцягнуць у перамовы ўжо некалькі стран НАТА і ЭЗ і іх так шмат, што з'явілася праца нават для Рыжанкова. :)
  • я правільна разумею?
    12.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Туристас
    12.11.2025
    "шары з цыгарэтамі не толькі парушаюць літоўскую паветраную прастору, але і могуць быць карысныя для рэжыму"
    #####################
    Шары могут быть карысные для летувиского режима рувнеж. А могут быть карысные для двух сторон. Собственно лиетувцы зарабатывают на сигаретах также как лукашисты. Без сети сбыта сигарет в Летуве и ЕС этот бизнес не имел перспектив. Так что займитесь, товарищ Науседа, вашими контрабандистами для начала. Введите уголовное наказание заменив административку.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць10

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць