Грамадства22

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой

Лукашэнка сёння прыняў з дакладамі міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, старшыню Памежнага камітэта Канстанціна Моластава і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Нарада тычылася сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы, якая закрыта літоўскім урадам з канца кастрычніка.

Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой. Пра гэта па выніках даклада Лукашэнку заявіў журналістам міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, піша БелТА.

Фота: Rafal Niedzielski / AP

«Лукашэнку данесена сітуацыя, якая складаецца на мяжы, пра меры, якія прымаюцца з беларускага боку з мэтай як мага хутчэйшага ўрэгулявання дадзенай сітуацыі і адкрыцця пунктаў пропуску. Перш за ўсё ў інтарэсах людзей — грамадзян Беларусі, Літвы, а таксама грамадзян трэціх краін, якія карысталіся гэтай мяжой у сваіх перасоўваннях.

Лукашэнкам даны адпаведныя даручэнні, як паскорыць працэс аднаўлення нармальных адносін з літоўскім бокам па пытанні функцыянавання дзяржаўных межаў», — сказаў міністр.

Канстанцін Моластаў заявіў, што органы памежнай службы Беларусі гатовыя да паўнавартаснай працы ва ўсіх пунктах пропуску, а таксама да любых змен абстаноўкі, якая складаецца на дзяржаўнай мяжы.

Іван Кубракоў праінфармаваў Лукашэнку пра сітуацыю ў памежжы, дзе з-за закрыцця Літвой пунктаў пропуску скапілася больш за 1 000 грузавых аўтамабіляў, у тым ліку пакінутых уздоўж праезнай часткі, а таксама пра выкананне раней дадзеных даручэнняў па перамяшчэнні гэтых аўтамабіляў на ахоўныя стаянкі.

Каментары2

  • Жвір
    12.11.2025
    Правільна казаць: рэжым выступае за ... Але казаць мала, трэба рабіць, а з гэтым праблема.
  • да
    12.11.2025
    А с шарами и нелегалами что делать собрались ? Об этом рыженков, скромно, умолчал ...

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць