Грамадства55

Прэм'ер Літвы пра фуры ў Беларусі: Бізнэс павінен быў да гэтага падрыхтавацца

Інга Ругінене называе гнеў перавозчыкаў з-за фур, што захраслі ў Беларусі, несумленным, перабольшаным эмацыйным фонам. Паводле яе слоў, ведаючы напружаныя адносіны з Расіяй і Беларуссю, да такіх сітуацый можна было падрыхтавацца загадзя.

Фота: БелТА

Кажучы пра фуры, што захраслі ў Беларусі, прэм’ер адзначае, што разумее кіроўцаў, аднак падкрэслівае: бізнэс, ведаючы пра напружаныя адносіны з Расіяй і Беларуссю, павінен быў ацаніць рызыкі і падрыхтавацца да такіх сітуацый.

«Калі наш бізнэс мае дзелавыя адносіны з Беларуссю або з краінамі, што сімпатызуюць Беларусі і Расіі, відаць, трэба ацаніць рызыкі. Мяжы не былі закрытыя тут і цяпер раптоўна. Мы два тыдні паўтаралі і казалі: калі не спыніцца гібрыдная атака, мы закрыем на больш працяглы тэрмін. Таму можна было да гэтай сітуацыі сапраўды падрыхтавацца», — сказала Інгa Ругінене LRT Radio.

«Мы нічога не хаваем, мы пра гэта адкрыта гаварылі, і таму цяпер такі перабольшаны эмацыйны фон перавозчыкаў крыху несумленны, бо мы пра гэта гаварылі і казалі, што трэба рыхтавацца. Калі сітуацыя паміж намі і Беларуссю ды Расіяй напружаная, мы прымем усе меры, каб забяспечыць бяспеку нашых, літоўскіх грамадзян», — падкрэсліла прэм’ер.

Сацыял-дэмакратка адзначае, што Літва гатовая адкрыць мяжу, каб вярнуць фуры, аднак з боку Беларусі бракуе ініцыятывы ў гэтым пытанні. «Беларусь не праяўляе ніякай добразычлівасці ў гэтым пытанні, і гэта азначае, што сітуацыя дастаткова напружаная. Мы яе вырашаем, бачыце, што рыторыка Беларусі змяняецца наконт перамоўнай групы і іншых рэчаў. Гэта азначае, што станоўчыя сігналы прыходзяць у Літву, але яшчэ трэба зрабіць шмат працы», — сказала прэм’ер.

Нагадаем, што ў выніку закрыцця літоўска-беларускай мяжы з-за метэаралагічных зандоў у Беларусі засталіся каля 1100 літоўскіх фур. 

Лукашэнка загадаў браць з літоўскіх дальнабойшчыкаў па 120 еўра за суткі на стаянцы, а ў тых, хто не будзе плаціць, забіраць машыны. Такім чынам, гаворка пра 132 тысячы еўра за суткі.

11 лістапада міністру замежных спраў Беларусі Максіму Рыжанкову даручана пачаць перамовы з літоўскімі калегамі. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу нармалізаваць сітуацыю на мяжы і дамовіцца пра адкрыццё пунктаў пропуску.

Каментары5

  • Пам Пам Пам
    12.11.2025
    Оказывается не только в Беларуси народец сам во всем виноват…
  • Лабабздэнэк
    12.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • strange times
    12.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН10

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць