Грамадства2323

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Задача для міністра замежных спраў — нармалізаваць сітуацыю і аднавіць паўнацэнную працу пунктаў пропуску на сумеснай граніцы.

Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

МЗС Беларусі правядзе перамовы з літоўскім бокам па сітуацыі на мяжы, пра гэта піша прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Міністру замежных спраў арганізаваць перамовы ў пытаннях нармалізацыі сітуацыі і аднаўлення паўнавартаснага функцыянавання пунктаў пропуску на супольнай мяжы — з удзелам літоўскіх упаўнаважаных асоб, адказных за гэты кірунак», —сказана ў паведамленні.

Каардынаваць працэс перамоў даручана дзяржсакратару Рады бяспекі Аляксандру Вальфовічу.

Літоўская мяжа закрыта з канца кастрычніка да 30 лістапада, гэта было зроблена пасля таго, як некалькі раз метэазонды кантрабандыстаў парушалі паветраную прастору Літвы, што прыводзіла да паралізацыі працы Віленскага аэрапорта.

Каментары23

  • Filipp
    11.11.2025
    Відаць праз амэрыканцаў пачаліся нейкія рухі.
  • Ё
    11.11.2025
    "Літоўская мяжа закрыта з канца кастрычніка да 30 лістапада, гэта было зроблена пасля таго, як некалькі раз метэазонды КАНТРАБАНДЫСТАЎ парушалі паветраную прастору Літвы, што прыводзіла да паралізацыі працы Віленскага аэрапорта."

    НН, перастаньце называць метэазонды невядомага паходжання зондамі кантрабандыстаў. Бо верагоднасць, што гэта іх зонды, роўная нулю. Не трэба паўтараць услед за КДБэшнай прапагандай. Вы самі друкуеце артыкулы пра арышты людзей за падпіскі, але адмаўляецеся прыняць факт, што нікога з "кантрабандыстаў" за некалькі месяцаў не арыштавалі, хоць перакрыццё мяжы і сапсаванне стасункаў з-за зондаў, гэта мільённыя страты для двух краін. Давайце не будзем неверагоднымі і навучымся складаць 2+2. Вы ж медыя, а не СБ.
  • гыы
    11.11.2025
    ах, как припекло...) ну пусть вымаливает у литовцев.

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць