Аўто11

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў

Беларускія страхоўшчыкі сутыкнуліся з нечаканай праблемай. Кошт рамонту электрамабіляў аказваецца значна вышэйшым, чым страхавыя ўзносы, што збіраюцца на іх страхаванне.

Акрамя таго, у Беларусі шмат праблем з якасцю рамонту і запаснымі часткамі для такіх машын. Пра гэта гаварылася за круглым сталом, які адбыўся з удзелам страхоўшчыкаў і аўтадылераў у Беларускім бюро па транспартным страхаванні, піша Office Life са спасылкай на выданне «Страхаванне ў Беларусі».

Паводле статыстыкі Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў (БАС), страхаванне электрамабіляў, па сутнасці, з’яўляецца стратным.

За апошнія паўгода сярэдні страхавы ўзнос уладальнікаў «электрычак» па каска склаў 2642 рублі, а сярэдняя выплата ім жа — 4138 рублёў.

Асноўная праблема, паводле слоў прадстаўнікоў страхавых кампаній, звязаная з фактычнай адсутнасцю цывілізаванага рынку запасных частак. Як кажуць спецыялісты, «сістэма цэнаўтварэння на заменныя часткі электрамабіляў абсалютна хаатычная».

Бывае, што пры нязначных пашкоджаннях кошт рамонту электрамабіля можа быць роўным або нават перавышаць яго рынкавы кошт. Асабліва шмат пытанняў узнікае пры рамонце або замене батарэй.

У адной са страхавых кампаній расказалі, што ў 2025 годзе замена батарэі Voyah Free абышлася беларускаму страхоўшчыку ў 115 тысяч рублёў. Пры тым што новая батарэя каштавала 70 тысяч, а новы цэлы аўтамабіль — ад 78 да 120 тысяч.

Цяпер страхавым выпадкам па батарэі з’яўляецца яе пашкоджанне ад вонкавага ўздзеяння. Але з улікам цяперашняй практыкі ў многіх страхавых кампаніях ужо хочуць цалкам выключыць батарэі з дамоваў страхавання. Праўда, пакуль гэта толькі прапанова, але ўсё можа быць.

Акрамя таго, страхоўшчыкі кажуць, што многія дылеры не маюць тэхнічных магчымасцяў або спецыялістаў для асобных відаў рамонту, асабліва па працы з праграмным забеспячэннем электрамабіляў. А яшчэ далёка не ўсе кампаніі гатовы рамонтаваць «свае» маркі, але ўвезеныя ў краіну не афіцыйным дылерам.

У выніку ў страхоўшчыкаў назапашваюцца страты. Між тым, калі ў 2022 годзе ў Беларусі было зарэгістравана ўсяго 3,6 тысячы машын з зялёнымі нумарамі, то цяпер іх ужо ў 10 разоў больш. А ўрад ставіць мэту павялічыць іх колькасць да 300 тысяч.

Паводле статыстыкі, каля 50% «зялёных» машын сёння зарэгістравана ў Мінску і Мінскай вобласці. Паводле даных БАС, 23% з наяўных «электрычак» застрахаваныя па полісах каска.

Каментары1

  • Tut
    31.10.2025
    Страхавыя кампаніі па справаздачам купаюцца ў грошах. Не разумею чаго не давольныя.
    Электрычныя аўта вельмі дарагія у рамонце і абслугоўванні. Гэта вядома даўно. Калі батарэя раптам зломіцца, то прасцей машыну за 40 тыс даляраў прадаць на запчасткі чым рамантаваць акумулятар.

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына ў ніжняй бялізне вісеў за балконам на дзявятым паверсе ВІДЭА11

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры8

На Міншчыне пабудавалі загадкавую капліцу. Што пра яе вядома?2

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў26

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць