Грамадства2323

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла

Зніклую спікерку Каардынацыйнай рады правяраў «Байпол» — як шмат каго яшчэ з дэмакратычных актывістаў.

Анжаліка Мельнікава

Як стала вядома «Нашай Ніве», зніклая спікерка Каардынацыйнай рады ў 2022‑м двойчы праходзіла паліграф, ініцыяваны тады яшчэ маналітнай арганізацыяй «Байпол». Многія людзі ў дэмакратычным руху тады яго праходзілі. Тыя, з кім мы гаварылі, кажуць, што на такіх паліграфах цэнтральнай тэмай было магчымае супрацоўніцтва чалавека са спецслужбамі Беларусі ці Расіі. Большую частку часу займала размова з паліграфолагам, а ўжо сам паліграф па яе выніках — 10 хвілін. Мы не ведаем, ці адрознівалася тэма размовы Мельнікавай з паліграфолагам ад аналагічных у іншых людзей. Але ёсць факт: з першага паліграфа Мельнікава фізічна збегла ў яго разгары.

Паліграф — такая рэч, падчас якой тэма размовы з чалавекам не мяняецца. Таго, хто адказвае, звычайна апытваюць толькі на адну тэму. Напрыклад, крадзяжы на рабоце, педафілія, гвалт, што заўгодна. У выпадку беларускага дэмакратычнага руху ўзору ваеннага 2022-га, пасля ўжо выкрытых множных фактаў інфільтравання дэмакратычных арганізацый лукашэнкаўскай агентурай Байпол стаў запрашаць на такія паліграфы масава. Цэнтральным пытаннем было імавернае супрацоўніцтва са спецслужбамі Лукашэнкі ці Пуціна, перадача ім інфармацыі ці іншыя формы судзеяння. 

Адпаведна, паліграфолаг разам з апытаным праходзіўся па яго біяграфіі, шукаў моманты і абставіны, у якіх той мог бы ўступіць у адносіны з прадстаўнікамі спецслужб, а ўжо потым — калі чалавек абматаны дратамі і можа адказваць толькі «так» або «не» — біў у гэтыя вузкія месцы правакацыйнымі пытаннямі. 

Зніклая спікерка КР Анжаліка Мельнікава, як дакладна вядома «Нашай Ніве», першага такога паліграфа не вытрымала і, цытата суразмоўцы: «расплакалася і ўцякла з яго».

Потым, як вядома «Нашай Ніве», Мельнікава праходзіла яшчэ адзін паліграф. І ўжо гэты другі прайшла паспяхова. 

Аляксандр Азараў, цэнтральная фігура на той момант «Байпола», які і ініцыяваў паліграфы, каментаваць гэтую гісторыю не стаў. Ён сказаў «Нашай Ніве», што «яе паліграф па пытаннях супрацоўніцтва не звязаны са згаданымі істэрыкамі, […] там былі прыватныя справы».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • Дтті
    24.10.2025
    О, вялікі ўсемагутны дэмакратычны паліграф!

    Настолькі ўсіх выкрывае, што нат з другога разу, але прайсці можна.

    Таму не зразумела чаму Кавалеўскі на двубоі Белсата не даў згоду Міхалевіча з офіса яго прайсці.
  • Hans Kristian Andersen
    24.10.2025
    Кароль ГОЛЫ !
    зразумейце , у́рэшце !
  • Без каментароў
    24.10.2025
    Унікальны вопыт беларускага дэмакратычнага руху: агенты апытваюць агентаў.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць