Грамадства1010

Каханак Мельнікавай Аляксей Лабееў служыў у КДБ з 2019 года

Арганізацыя Bypol звярнула ўвагу на інфармацыю, якая змяшчаецца ў судовых матэрыялах па крымінальных справах, звязаных з нападам на прапагандыста Рыгора Азаронка і спробай знішчэння лесанарыхтоўчай тэхнікі ў 2021 годзе. Яна дае разуменне, з якога часу каханак-агент зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай Аляксей Лабееў, які па дакументах прыкрыцця праходзіць як Аляксей Гардзееў, працуе ў КДБ.

У лістападзе 2022 года «Гардзееў» не прыйшоў на судовае пасяджэнне таму, што нібыта знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы. Яго паказанні зачытаў пракурор у судзе. З гэтых паказанняў стала вядома, што «Гардзееў» працуе аператыўнікам КДБ з 2019 года і быў укаранёны ў «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі».

Яго задачы ўключалі збор інфармацыі, якая можа пагражаць нацыянальнай бяспецы краіны, устанаўленне кантактаў з асобамі, што маюць намер здзяйсняць тэрарыстычныя акты, а таксама рыхтуюць антыканстытуцыйны захоп улады.

Каментары10

  • .
    27.05.2025
    Тое гуглілася адразу, пасля з'яўлення інфармацыі пра квіткі з Масквы.
    Даволі тупа, што не змянілі прозвішча агенту пасля таго, як яно засвяцілася ў СМІ у 2021-м. Так тупа, што можа быць праўдай.
  • Беларус
    27.05.2025
    Сумна насамрэч. Але кейс Мельнікавай - гэта навочная дэманстацыя таго: што адбываецца, калі падчас вайны галава забіта толькі 11-і гадзінным сэксам? Усё лагічна.
  • Тожабеларус
    27.05.2025
    Беларус, адчапiцеся ўжо ад 11-гадзiннага хлопчыка. Калi для яго сэкс з жанчынай - настолькi адментная падзея, што неабходна пахвалiцца перад ўсiм светам, то трэба спачуваць, а не цкаваць. А гэтай, спадзяюся, у пэўныя моманты "каханы" рабiў вельмi балюча - авансам за тое, што нарабiла.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»79

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць