Грамадства3030

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Дзякуючы расследаванню выдання The Insider стала вядома, што Анжаліку Мельнікаву ў яе паездках, у тым ліку на Кубу, неаднаразова суправаджаў мужчына спартыўнага целаскладу. Па дадзеных пра авіяпералёты ўдалося вызначыць яго асобу — гэта супрацоўнік упраўлення вайсковай контрразведкі КДБ Беларусі. «Кіберпартызаны» публікуюць дадатковыя звесткі пра яго і ягоную місію.

Марына Лабеева

Магчыма, пэўны час Аляксей Лабееў прадстаўляўся Анжаліцы і яе родным пад выдуманым іменем, дапускаюць «Кіберпартызаны». Але калі б яна звярнулася да іх, то яны, маўляў, змаглі б хутка пацвердзіць яго прыналежнасць да спецслужбаў, бо маюць адпаведныя інструменты для вылічэння такіх агентаў.

Дарэчы, на тым жа рэйсе на Кубу разам з Лабеевым і маці Мельнікавай Аксанай Саўчанка ляцеў і Віталь Саўко, звязаны з ФСБ Расіі. Праўда, пакуль нявядома, меў ён сувязь з паездкай Мельнікавай ці ляцеў па асобных справах.

Паводле звестак «Кіберпартызанаў», Аляксей Вітальевіч Лабееў нарадзіўся ў 1993 годзе ў Слоніме. Ягоны бацька быў вайскоўцам, але пад канец жыцця заняўся бізнэсам. Маці працуе прадаўцом.

Аляксей скончыў БДУ, а ў 2015 годзе ажаніўся з выпускніцай таго ж універсітэта — Марынай (дзявочае прозвішча Міхнавец). У 2019 годзе ў іх нарадзіўся сын Мірон.

Сям’я жыве ў Гродне. Жонка Лабеева служыць у вайсковай частцы №05733 і звязаная з арганізацыяй РМЭС (Расійская мадэль эфектыўнага спакушэння). На яе старонцы пазначана, што яна вучыць мужчын лёгка знаёміцца з жанчынамі і будаваць адносіны.

Улічваючы сувязі Лабеева і ягонай жонкі, ёсць падставы меркаваць, што яна таксама можа быць агенткай рэжыму. У выніку, як мінімум двое агентаў цяпер страцілі магчымасць весці разведвальную дзейнасць.

Каментары30

  • Жора
    23.05.2025
    Гэты сезон Санта-Барбары ўвогуле агонь!
  • чем дальше в лес...
    23.05.2025
    как-ая кра-со-та
  • **
    23.05.2025
    "вайсковай контрразведкі КДБ"
    вайсковай? гэта што - ваенная аперацыя?

Цяпер чытаюць

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія адмовілася ад скандальнага плана пабудаваць першую ў свеце ферму па развядзенні васьміногаў9

Старыя карпусы завода «Луч» у Мінску перабудуюць пад бізнэс-цэнтр і медкомплекс. Праект вынесены на абмеркаванне

За тры месяцы грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд1

У Гродзенскай вобласці прайшоў тарнада ФОТЫ2

Дызайнеры прапануюць адзенне, якое можа абараніць ад распазнавання твару9

У Самарскай вобласці перастаў існаваць лагістычны комплекс Wildberries6

У Саратаве гарыць НПЗ2

Адной ін'екцыі хапіла на 70 дзён. У ЗША выпрабавалі новы падыход да лекаў ад атлусцення3

Камандуючы Паветранымі сіламі Расіі Чайко жывы. З трох загінулых пры выбуху ў элітным рэстаране ў Маскве толькі адзін — наведвальнік7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць