Грамадства77

У брэсцкай міліцыі сцвярджаюць, што чытаць «Нашу Ніву» — ніякае не парушэнне

На сайце Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама 25 жніўня з'явіўся артыкул пад назвай «Як не стаць экстрэмістам». У ім сілавікі адкрытым тэкстам і адназначна пацвярджаюць, што проста за чытанне інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі», дзейнымі законамі ніякай адказнасці не прадугледжана. 

Фота ілюстрацыйнае

«Таму калі вы вырашылі з-за пустой цікавасці і дапытлівасці проста пачытаць забароненыя каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, крымінальная альбо адміністрацыйная адказнасць за гэта вам не пагражае.

А вось за розную прапаганду — зліў даных, рэпост, каментары, аказанне падтрымкі ў папулярызацыі канала, фінансаванне — прадугледжаная адказнасць згодна з дзейным заканадаўствам», — сцвярджаюць сілавікі.

На жаль, рэальная практыка лукашэнкаўскіх сілавікоў і суддзяў на працягу апошніх пяці гадоў гэтага катэгарычнага сцвярджэння зусім не пацвярджае.

У рэальным жыцці ў чалавека часта з'яўляюцца праблемы нават тады, калі ягоная сувязь з незалежнымі ад дзяржавы крыніцамі інфармацыі абмяжоўвалася проста іх чытаннем.

P. S. Зрэшты, і тут неўзабаве пасля таго, як на гэты абзац звярнулі ўвагу незалежныя СМІ, з міліцэйскага сайта ён быў выдалены. 

Каментары7

  • Барадзед
    26.08.2025
    Что-то я сомневаюсь в этих товарищах. А если подстава? Ментам и проституткам верить нельзя.
  • в реальной жизни
    26.08.2025
    В реальной жизни никого не слушай, а бойся и дальше. Скоро начнут и мысли читать, поэтому даже и не думай. Инфа - 100
  • каб красануцца перад Трампам
    26.08.2025
    і хочацца гайкі крыху адкруціць, і боязна

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць