Свет3737

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў новы пост, датычны дасягнення міру ва Украіне. Ён назваў умовы, якія неабходна выканаць Украіне. Фактычна Пуцін меў усё гэта да ўварвання ў суседнюю краіну.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

«Прэзідэнт Украіны Зяленскі можа амаль адразу ж пакласці канец вайне з Расіяй, калі захоча, або ж працягваць барацьбу. Успомніце, як усё пачалося. Ніякага вяртання Крыма, аддадзенага Абамам (12 гадоў таму, без ніводнага стрэлу!) — і НІЯКАГА ЎСТУПЛЕННЯ УКРАІНЫ Ў НАТА. Некаторыя рэчы ніколі не мяняюцца!!!» — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social напярэдадні візіту ўкраінскага лідара ў Белы дом.

Як адзначае CNN, заява Трампа адлюстроўвае ціск, з якім Зяленскі сутыкнецца падчас сустрэчы ў Белым доме.

«Дзве ўмовы, якія ён пералічыў — каб Украіна саступіла Крым, які Расія незаконна анексавала ў 2014 годзе, і каб яна пагадзілася ніколі не ўступаць у НАТА — уваходзяць у лік умоў, выстаўленых Уладзімірам Пуціным для спынення вайны», — піша тэлевізійная кампанія. Але фактычна Пуцін усё гэта меў і да поўнамаштабнай вайны — краіны НАТА не збіраліся прымаць Украіну ў свой альянс. 

Каментары37

  • Некацап
    18.08.2025
    Рыжий павлин, ты предал Украину, стал на колени перед террористом. Видимо, немало тебе он отстегнул из нефтедоходов.
  • Спадар
    18.08.2025
    трамп --- ты ўжо зусім "страхой паехаў"!:)))
  • Тутэйшы
    18.08.2025
    Зяленскі можа саступіць Расісіі Аляску для спынення вайны.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць