Грамадства44

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках

У Жабінкаўскім раёне 24 ліпеня згарэла драўляная гістарычна каштоўная царква, якая знаходзілася ў аграгарадку Сцяпанкі. Будынак храма быў цалкам знішчаны. Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя, таму пакуль што ніякія будаўнічыя або аднаўленчыя работы праводзіцца не будуць, паведамілі ў Жабінкаўскім райвыканкаме.

Тое, што засталося ад старажытнага храма. Фота: t.me/zhabinka_official

Пасля завяршэння працы следчых улады плануюць расчысціць тэрыторыю і прыбраць завалы. Пасля таго ў Сцяпанкі прыедзе архітэктар, каб ацаніць тэхнічны стан мясцовасці і вызначыць магчымыя варыянты для будаўніцтва новай царквы.

Праца вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з Брэсцкай епархіяй, прыходам і дзяржаўнымі органамі. Наступным этапам будзе падрыхтоўка праекта і каштарысу. Фінансаванне плануецца з розных крыніц: бюджэтных сродкаў, дапамогі епархіі, арганізацый і іншых.

Для вернікаў ужо абсталявалі часовае месца для набажэнстваў, якое працуе па звычайным раскладзе. З надыходам халадоў там забяспечаць належныя ўмовы для правядзення службаў.

Каментары4

  • Андрусь
    31.07.2025
    У Мазыры на Кургане ў 0-ыя быў таксама выпадак, што драўляную царкву спалілі. Аказалася, бацюшка-настаяцель заляцаўся да падлеткаў, а мясцовыя прыхільнікі акупай-педафіляй не змаглі вывабіць яго на сустрэчу і адпромсцілі такім чынам. КГБ, ускрыўшы перапіску ў СМСках, афігела і аддало ўсё на водкуп Філарэту, а той прызначыў папу "послушаніе" - адбудаваць царкву з цэглы.
  • Андрусь
    31.07.2025
    Шануйце нашую спадчыну!, яны ж цяпер нават мусяць афіцыйна назвацца "Белорусский экзархат Московского патриархата". Таму не падманьвайцеся! Улада прарасійская, а цэрквы яшчэ з пачатку ХІХ стагоддзя захопленыя маскоўскім патрыярхатам. Беларуская царква жыве ў Таронта, Чарнігаве, нейкіх месцах у Аўстраліі і трошкі ў Вільні. У Беларусі няма.
  • Максим Дизайнер
    01.08.2025
    Шануйце нашую спадчыну!, Если родную беларускую, так это в любой пустой облезлой избе алтарь воткнуть, ничего строить не надо.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць