Меркаванні11

Былы палітвязень Сяргей Шэлег параўнаў Валадарку з гасцініцай у Эфіопіі. Кажа, гэта дапамагло ўспрыняць рэальнасць

У новым выпуску ТОКу былы палітзняволены біёлаг Сяргей Шэлег расказаў, чым падобныя беларускія турмы да асобных куткоў Афрыкі.

64-гадовы Сяргей Шэлег апынуўся за кратамі за салідарнасць з беларусамі: ён данаціў арганізацыям, якія праз час, задняй датай, былі прызнаныя экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі. 21 чэрвеня пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага ён трапіў у склад 14 чалавек, выпушчаных на волю.

Сяргей Шэлег — заўзяты вандроўнік. Згадваючы свае падарожжы па Афрыцы, біёлаг адзначае: «Так, умовы часта ў тых месцах, дзе я быў, мала адрозніваліся ад турэмных. Акрамя таго, што там я быў па сваёй волі і ўсё ж такі мог выйсці за межы.

Часам прасцей усё ж такі на голай зямлі паспаць у намёце, чым у якім-небудзь мясцовым гатэлі. Таму што можна патрапіць у гатэль, дзе ты будзеш спаць у ложку, а твой нос будзе ўпірацца ва ўнітаз, які будзе стаяць каля ложка. І акно з кратамі будзе выходзіць не на вуліцу, а ў калідор. І гэта яшчэ вельмі добры варыянт».

Шэлег згадвае сваё падарожжа па поўдні Эфіопіі, дзе жывуць жывёлаводчыя плямёны, што ваююць за ўладанне жывёлай, кіруючыся мараллю «я скраў карову нейкага племені — гэта добра. У мяне скралі — гэта дрэнна». Таму гэтыя людзі ўвесь час маюць пры сабе зброю.

«Там можна сустрэць людзей, апранутых у аўтаматы, і на іх больш нічога няма. І таму калі выходзяць з буша голыя людзі з аўтаматамі, толькі гэта можа зрабіць уражанне», — расказвае Шэлег.

Пры гэтым у краіне цэнтральная ўлада вельмі адносная, таму што ў рэальнасці ўлада належыць найстарэйшым плямёнам, мясцовым царкам.

Аднойчы, згадвае біёлаг, іх група праз дажджы была вымушана спыніцца ў сталіцы племені хамер, пра якіх ён з захапленнем згадвае:

«Вельмі прыгожыя яны такія, мужчыны і жанчыны. Ну проста хоць у мадэлі іх бяры. Скуру яны прыгожа ўпрыгожваюць, не татуіроўкі, а шрамаванне, такія ўзоры з ран нанесеныя. Вельмі неяк так прыгожа».

Фота: Rod Waddington / Wikimedia Commons

Аднак умовы жыццё ў мясцовай гасцініцы ён параўноўвае з турмой на Валадарскага і СІЗА на Акрэсціна:

«Там было акно, нагадвала якраз акно ў камеры на Валадарцы. Гэта значыць, такое прастакутнае і зачыненае, як гэта завецца на Валадарцы, «вейкамі» — металічнымі палоскамі. Замест ложка такі бетонны куб, на які можна было прылегчы. Вельмі нагадвае СІЗА на Акрэсціна. Але зручней, канечне, на кубе спаць, чым проста на падлозе».

«Так што нейкі вопыт у мяне, аказваецца, ужо быў. Гэта дапамагло ўспрыняць рэальнасць. Праўда, кагнітыўны дысананс узнікаў з-за таго, што там людзі ў аўтаматы апранутыя, а тут усё ж да аўтаматаў прыкладаецца адзенне нейкае», — з іроніяй гаворыць Шэлег.

Каментары1

  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Беларусь гэта і ёсць гібрыд Афрыканскай краіны і Офшора на выспах.
    Сомалі + Кайманавыя выспы для бедных

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым7

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы11

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам6

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым7

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць