Свет

Міністр абароны ЗША: Ядзерныя амбіцыі Ірана цалкам знішчаныя

Піт Хэгсет на першай прэс-канферэнцыі амерыканскага ваеннага камандавання пасля атакі на Іран заявіў пра яе неверагодны поспех. 

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсет. Скрыншот відэа трансляцыі

«Гэта быў неверагодны і ашаламляльны поспех. Мы знішчылі іранскую ядзерную праграму», — сказаў Піт Хэгсет на прэс-канферэнцыі.

Кіраўнік Пентагона падкрэсліў, што ваенныя і цывільныя аб’екты не былі мэтай удару. Раней Іранскі Чырвоны Паўмесяц паведаміў, што ў выніку амерыканскай атакі ніхто не загінуў.

Атака на Іран, паводле слоў Хэгсета, не была накіраваная на змену рэжыму. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, усе тры атакаваныя ядзерныя аб’екты Ірана атрымалі «надзвычай сур’ёзныя пашкоджанні і разбурэнні», — заявіў кіраўнік Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Дэн Кейн. У адрозненне ад Трампа, ён не выкарыстаў слова «знішчаныя», адзначае The New York Times.

Аперацыя ЗША атрымала назву «Паўночны молат». Яна ўключала выкарыстанне 75 высокадакладных кіраваных боепрыпасаў, у тым ліку першае баявое прымяненне 14 прабівальных бомбаў — боепрыпасаў пранікальнага дзеяння GBU-57.

«Пакуль што занадта рана казаць, ці захаваў Іран нейкі ядзерны патэнцыял», — сказаў генерал Дэн Кейн у адказ на пытанні журналістаў.

У аперацыі ўдзельнічалі больш за 120 самалётаў, уключаючы стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B-2. Яны знаходзіліся ў паветранай прасторы Ірана 20 хвілін. Гэтая місія стала самай працяглай аперацыяй з удзелам B-2 з часу тэрактаў 11 верасня, адзначыў генерал Кейн.

Іран не атакаваў амерыканскія ваенныя самалёты падчас іх удараў па ядзерных аб’ектах, адзначыў генерал Дэн Кейн. Са свайго боку, Піт Хэгсет папярэдзіў Іран ад адказу на атаку ЗША, заявіўшы, што наступныя дзеянні Вашынгтона будуць яшчэ больш жорсткімі.

«Іранцам па розных каналах перадаюцца як публічныя, так і прыватныя паведамленні, што дае ім усе магчымасці сесці за стол перамоваў. Яны цудоўна разумеюць пазіцыю Амерыкі, якія менавіта крокі яны могуць зрабіць для дасягнення міру, і мы спадзяёмся, што яны гэта зробяць», — сказаў Хэгсет.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць