Свет3030

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вылучыў шэраг умоў для завяршэння вайны ва Украіне, піша Reuters.com.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Гэтыя патрабаванні наступныя:

  • пісьмовае абяцанне ад заходніх краін спыніць пашырэнне НАТА на ўсход, асабліва ўключэнне Украіны, Грузіі і Малдовы;
  • нейтральны статус Украіны;
  • частковую адмену заходніх санкцый супраць Расіі;
  • вяртанне замарожаных расійскіх суверэнных актываў;
  • абарону правоў расійскамоўных грамадзян ва Украіне.

Пасля двухгадзіннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам Пуцін выказаў гатоўнасць працаваць над мемарандумам, які вызначыць асноўныя прынцыпы будучага міру, уключаючы тэрміны спынення агню. Аднак Расія пакуль не прадставіла канкрэтны праект гэтага дакумента.

Кіеў і еўрапейскія ўрады абвінавачваюць Маскву ў затрымцы перамоў, у той час як расійскія войскі працягваюць наступленне на ўсходзе Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што Кіеў не можа прыняць умовы, якія ўключаюць абмежаванне яго права на ўступленне ў НАТА, і заклікаў да трыбуналаў для адказных за злачынствы супраць чалавечнасці.

У той час, як Трамп выказаў гатоўнасць да перамоў, ён таксама папярэдзіў Пуціна аб магчымых наступствах, калі той будзе працягваць адмаўляцца ад спынення агню, называючы яго дзеянні «гульнёй з агнём».

Усе бакі застаюцца на сваіх пазіцыях, што ўскладняе перспектывы хуткага дасягнення міру, рэзюмуе Reuters.com.

У той жа час звяртае ўвагу, што ў 2021 годзе патрабаванні Масквы былі больш далекасяжнымі. Яны ўключалі ў сябе патрабаванні адносна ўсходнееўрапейскіх членаў НАТА і фактычнае раззбраенне Украіны. А ў 2022-м Расія ажыццявіла спробу поўнага захопу Украіны з выхадам у Прыднястроўе. Аднак бліцкрыг не ўдаўся, вайна цягнецца ўжо чацвёрты год.

Каментары30

  • Князь Володымыр
    28.05.2025
    НАТО еще должно попросить, чтобы самая боеспособная армия в мире присоединилась к ним. Думаю Кыиву еще надо подумать - надо ли им защищать в разе чего этих трусов
  • Імя
    28.05.2025
    > абарону правоў расійскамоўных грамадзян ва Украіне.

    Найпадступнейшы і небяспечнейшы пункт. Абарона правоў "языкіх" паводле беларускага ўзору - гэта ружовая мара Крамля і гарантыя праблем у будучыні.
  • Ёсік
    28.05.2025
    Успомнім Будапештскі мемарандум, ён таксама быў на паперы, але расея імі падцерлася, і іншым прапаноўвала таксама зрабіць. Ніякіх рускамоўных нідзе не зьнішчаюць і не прыціскаюць.

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць