Свет

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў да трохбаковага саміту з Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным, так ён імкнецца прымусіць Маскву спыніць вайну, паведамляе AFP.

Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

Раней прэзідэнт Расіі Пуцін адхіліў заклікі сустрэцца з Зяленскім у Турцыі — Крэмль заявіў, што сустрэча паміж двума лідарамі адбудзецца толькі пасля дасягнення нейкага «пагаднення».

Між тым прэзідэнт ЗША выказаў незадаволенасць як Пуціным, так і Зяленскім за тое, што яны яшчэ не дасягнулі пагаднення аб заканчэнні вайны.

«Калі Пуціну некамфортна пры сустрэчы сам-насам, або калі ўсе хочуць, каб гэта была трохбаковая сустрэча, я не супраць. Я гатовы да любога фармату», — сказаў Зяленскі журналістам.

Украінскі лідар сказаў, што ён «гатовы» да сустрэчы «Трамп — Пуцін — я», а таксама заклікаў Вашынгтон ударыць па Маскве пакетам жорсткіх санкцый у дачыненні да яе банкаўскай і энергетычнай сферы.

«Мы чакаем санкцый ад Злучаных Штатаў Амерыкі», — сказаў Зяленскі.

«Трамп пацвердзіў, што калі Расія не спыніцца, санкцыі будуць уведзеныя. Мы абмеркавалі з ім два галоўныя аспекты — энергетыка і банкаўская сістэма. Ці змогуць ЗША ўвесці санкцыі супраць гэтых двух сектараў? Мне вельмі хацелася б гэтага».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць