Свет33

Расійскія чыгункі сутыкнуліся з найбуйнейшым падзеннем грузаперавозак у гісторыі кампаніі

У 2024 годзе перавозка грузаў Расійскімі чыгункамі ўпала да найніжэйшага ўзроўню за 15 гадоў і ў 2025 годзе працягвае зніжацца, даведалася Reuters. За студзень—красавік перавозкі скараціліся на 6,8%, а ў красавіку — на 8,6%.

Фота ілюстрацыйнае

Такая сітуацыя на Расійскіх чыгунках складваецца з-за высокай працэнтнай стаўкі, санкцый і складанай сітуацыі на сусветных рынках. Найбуйнейшыя экспарцёры Расіі — «Русал», група НЛМК, «Газпрамнафта» і іншыя — скарачаюць аб'ёмы перавозак праз чыгункі. 

Паводле дакумента РЧ, які здабыло агенцтва Reuters, у 2025 годзе чакаецца далейшае падзенне — прыкладна на 3% у параўнанні з планам. Асноўныя страты будуць часткова пакрытыя павелічэннем перавозак вугалю, які прыносіць менш даходаў.

Кампанія тлумачыць зніжэнне перавозак некалькімі прычынамі: жорсткай фінансавай палітыкай, міжнароднай эканамічнай нестабільнасцю, санкцыямі, а таксама праблемамі з буйнымі кліентамі. Асабліва пацярпелі перавозкі будаўнічых і металургічных грузаў.

Таксама назіраецца падзенне экспарту ў Кітай, асабліва ўгнаенняў, лесу, металу і нафтапрадуктаў. На сітуацыю ўплываюць і атакі беспілотнікаў на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Са студзеня па сакавік 2025 года расійская прамысловасць паказвае прыкметы рэцэсіі. Знізіліся здабыча карысных выкапняў, вытворчасць сталі, дрэваапрацоўка і выпуск аўтамабіляў.

У выніку падзення перавозак Расійскія чыгункі чакае страта даходу каля 87 мільярдаў рублёў. Каб скараціць выдаткі, кампанія плануе зменшыць інвестыцыйную праграму. Для эканоміі Расійскія чыгункі таксама скарачаюць выкарыстанне пазыковых сродкаў і выдаткі на абслугоўванне доўгу.

Каментары3

  • Воюем дальше
    23.05.2025
    Издержки перевода экономики России на военные рельсы.
    Оборонка не способна заместить собою объёмы довоенных перевозок.
    Это показывает РЕАЛЬНОЕ падение в гражданском секторе экономики Росии и падение экспорта-импорта России.
  • Карціна маслам!
    23.05.2025
    А вось і новыя дадзеныя пад'ехалі.
    Карціна маслам: пачаўся заняпад.
    Ну што, "пазьнячкі", адменім санкцыі, га?
    А то ў Таможенном Союзе бяда - галоўны траспарт вайны і дзяржавы, артэрыя эканомікі без работы кісьне, вазіць няма чаго і становіца яшчэ менш.
    Давайце павыем ад імя і в пользу простых і бедных.
  • пуцінскай імперыі не доўга засталося, Пазняк праўду кажа !
    23.05.2025
    Карціна маслам! , " За студзень—красавік перавозкі скараціліся на 6,8%, а ў красавіку — на 8,6%." Трампа -Рэйгана стратэгія ў дачынення да Маскоўскай эмпэрыі гэта НАФТА , сёння кошты на сібірскі уралс $47, такіх коштаў не было з 2021. пуціна эмпэрыя $35 не пацягне. Д. Трамп ведае справу !! і гэта толькі пачатак, УСЁ ЯК Ў 1917, пуцінскай імперыі не доўга засталося, Пазняк праўду кажа !

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць