Аўто11

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць

Марка Lada займае другую пазіцыю па аб’ёме продажаў новых аўтамабіляў у Беларусі. Расійскія машыны саступаюць па папулярнасці толькі беларуска-кітайскім Geely/Belgee. Паглядзелі, у якой краіне гэтыя аўто прадаюцца танней.

Аўтамабілі «Белджы». Фота: belgee.by

Беларусь vs Расія

Па выніках першага квартала 2025 маркі Belgee/Geely занялі 42% рынку новых аўто ў Беларусі, а на долю Lada прыйшлося 33% продажаў. 

Цэны на расійскія Lada ў Беларусі пачынаюцца з 33 700 рублёў (каля $11 200) за седан «Лада Гранта» ў базавай камплектацыі на стальных дысках. 

Скрыншот: minsk-lada.by

У Расіі цэны на аўто ў аналагічнай камплектацыі стартуюць з 1,05 мільёна расійскіх рублёў (каля $12 700). 

Скрыншот: avtogermes.lada.ru

Розніца складае каля $1500. Атрымліваецца, што расійская машына ў Беларусі прадаецца танней, чым у Расіі. 

Тое самае і з Lada Vesta, на якую летась прыйшоўся 51% продажаў «Лады» ў Беларусі. Калі ў дылераў у Мінску цэны на седан у камплектацыі «камфорт» пачынаюцца з 46 090 рублёў (каля $15 300), то аналагічны аўтамабіль у Маскве прадаецца за 1,5 мільёна расійскіх рублёў (каля $18 600). Розніца ў цане складае больш за 20%.

А што з цэнамі на Geely/Belgee?

У Беларусі красовер Belgee x50 даступны па цане ад 66 000 рублёў (каля $22 000).

Цэны на Belgee x50 у Беларусі. Скрыншот: geely-minsk.by

У Расіі беларуска-кітайскія красоверы прадаюць па цэнах ад 1,97 мільёна расійскіх рублёў, што каля 24 тысяч даляраў. То-бок на $2000 ці каля 10% даражэй, чым у Беларусі.

Цана на Belgee x50 у Маскве. Скрыншот: avtomir.ru

Як такое магчыма?

Паводле слоў віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага аўтамабільнага саюза Расіі Яна Хайцэра, аўтамабілі Lada ў Беларусі каштуюць танней, чым у Расіі, праз тое, што наш рынак значна больш канкурэнтны, чым расійскі. «АўтаВАЗу» даводзіцца ісці на значныя саступкі, каб прыцягнуць пакупнікоў.

«Для «АўтаВАЗа» беларускі пакупнік — вельмі важны кліент, і кампанія змагаецца за сваё месца на рынку. Розніца адчувальная: яна можа дасягаць 300—400 тысяч расійскіх рублёў ($3400-$4500 — НН)», — удакладняў эксперт.

Сярод іншых прычын таксама называюць 140‑ы ўказ, які дазваляе прывозіць у Беларусь аўтамабілі з трэціх краін, заплаціўшы мыта з 50% зніжкай, а таксама розніцу ў налічэнні ўтылізацыйнага збору. Іншымі словамі, патрыманы VW Passat, які можна прывезці з Еўропы, таксама стварае дадатковую канкурэнцыю прадаўцам новых машын. На расійскім рынку сітуацыя крыху іншая — у тамтэйшых дылераў няма такіх рынкавых рычагоў для стрымлівання цэн.

Дык расіянам выгадна ехаць у Беларусь па новыя аўто?

На першы погляд — так. І сапраўды, расіяне могуць набываць новыя аўтамабілі ў Беларусі. Праўда, паставіць іх на ўлік у Расіі без дадатковых выдаткаў не атрымаецца з-за розных патрабаванняў.

А калі расійскі пакупнік выканае ўсе ўмовы для рэгістрацыі на радзіме, эканомія амаль знікне.

Такім чынам, новыя машыны ў беларускіх дылераў хоць і каштуюць танней, але дэ-факта прызначаныя толькі для мясцовых пакупнікоў.

Каментары1

  • W.T.F.?!!!
    22.05.2025
    па аб’ёмУ

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі

На пратэстах у Германіі людзей было не вельмі шмат, але давялося прымяняць вадамёты і пярцовы газ7

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты25

На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць ФОТАФАКТ3

Калісьці тут жылі мільёны. Лазерныя тэхналогіі раскрываюць маштаб загінулай цывілізацыі Амазоніі3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў12

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць