Аўто22

У Беларусі другі месяц запар падаюць продажы новых аўто. Чаму так адбываецца

Продажы новых аўто ў 2024 годзе перавысілі вынікі даваеннага 2021 года, але сёлета паўтарыць мінулагодні поспех яўна не атрымаецца, бо продажы пайшлі на спад.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Поспехаў 2024 года паўтарыць не атрымаецца

За ўвесь 2024 год афіцыйныя дылеры прадалі 53 178 новых аўто, з якіх 49 636, ці 93,3%, прыпала на легкавікі, што аказалася найлепшым вынікам за апошнія пяць гадоў. Лепш справы ў дылераў ішлі толькі ў рэкордным 2019 годзе, калі было прададзена 64 504 новыя аўто. 

Прычына такога росту — новыя абмежаванні з боку ЕС на экспарт машын у Беларусь.

У выніку продажы афіцыйных дылераў аказаліся на 20 тысяч аўто большымі, чым прагназала Беларуская аўтамабільная асацыяцыя.

Аднак у 2025 годзе адбыліся змены ўжо не ў еўрапейскім заканадаўстве (якое забараняе экспарт у Беларусь машын з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, а таксама гібрыдаў і электракараў), а ў беларускім. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Услед за Расіяй з лютага 2025 года ў Беларусі пералічылі стаўкі ўтылізацыйнага збору. Гэта прывяло да росту цэн на новыя аўтамабілі, якія пастаўляюць у краіну юрыдычныя асобы.

Утыльзбор вырас у два разы. Для машын з аб'ёмам рухавіка ад 1 да 2 літраў (самы распаўсюджаны варыянт) — з 11 645 рублёў да 23 575 рублёў. Для легкавых аўто з аб'ёмам рухавіка ад 2 да 3 літраў утыльзбор павялічыўся з 32 727 рублёў да 66 248 рублёў. 

Павышэнне ставак не ўплывала на продажы ў лютым, паколькі дылеры мелі запас машын, увезеных па старым тарыфе. 

Як змяніліся продажы

Але ўжо ў сакавіку продажы ў дылераў пачалі прасядаць. У першы месяц вясны было прададзена на 6,9% менш новых аўто, чым у лютым, які традыцыйна не самы лепшы месяц для продажы машын.

Па выніках красавіка продажы новых аўто афіцыйнымі дылерамі скараціліся яшчэ амаль на 10%. 

Такім чынам, калі ў лютым дылеры прадалі 4598 аўто, то ў красавіку — усяго 3859.

Менавіта новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору ўплываюць на продажы машын афіцыяламі, бо ў залежнасці ад аб'ёму рухавіка сабекошт машын з трэціх краін (за выключэннем электракараў) вырас на 4-11 тысяч даляраў.

Belgee зноў у выйгрышы?

Яшчэ адзін чыннік, які таксама ўплывае на попыт — умацаванне беларускага рубля адносна даляра. Цэнаўтварэнне айчынных Geely/Belgee рост ставак утыльзбору ніяк не закрануў, бо машыны беларускай вытворчасці не абкладаюцца ўтылізацыйным зборам. 

Але пры пераліку ў даляры цэны ў афіцыялаў таксама выраслі. Напрыклад, красовер Belgee x70 прадаецца па цэнах ад 77 640 рублёў (каля 25 900 даляраў). Роўна год таму гэта было каля 24 250 даляраў.

На другасным рынку ці ў шэрых дылераў прывязкі цаны да рубля няма, таму іх прапановы выглядаюць больш прывабнымі.

На продажы таксама ўплывае забарона на заключэнне дамовы лізінгу ў валюце. Больш за 80% фізічных асоб, якія афармлялі аўто ў лізінг, рабілі гэта ў валюце.

Каментары2

  • Ёсік
    12.05.2025
    А што з электрычкай айчыннай, колькі чакаць? 30тысяч даляраў? У Кітаі 19тысяч + лагістыка. Але там аўто, а тутака ўсё хочуць у кулрэй уціснуць. Не чапайце вы ўжо гэты кулрэй/х50, хай будзе на паліве, гадоў шчэ 15 будуць пад Барысавам вырабляць. Вяртаемся ў СССР?
  • Імпартазамяшчальнік
    12.05.2025
    Ёсік, неузабаве. Калі Шчучынскі завод Электракабель засвоіць вытворчасць звышдоўгіх правадоў 3*2.5 для электрамабіляў (ад 100 км і даўжэй).

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас19

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы беспрацоўны ўдарыў беларускага доктара за тое, што той адбірае працу ў палякаў28

Пяскоў: Пуцін не адхіляў мірнага плана ЗША1

Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да Верамейчыка і Грачыхі3

Ці паспеюць беларускія спартоўцы адабрацца на Зімовую Алімпіяду?

«Я глыбока паважаю беларусаў, з якімі служу». Гутарка з амерыканскім медыкам палка Каліноўскага1

Беларусаў эвакуявалі са Шры-Ланкі, дзе бушуе цыклон1

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу63

Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў5

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас19

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць