Грамадства

Да Лукашэнкі прыляцеў чарговы афрыканскі госць

6 мая ў Мінск прыбыў з візітам прэзідэнт Гвінеі-Бісау Умару Сісоку Эмбала. Заўтра ён правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Умару Сісоку Эмбала. Фота: Telmo Pinto/NurPhoto via Getty Images

Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, 7 траўня палітыкі «абмяркуюць пытанні актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння і развіцця супрацоўніцтва», надаючы асаблівую ўвагу «рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у ключавых галінах эканомікі».

Прэзідэнт Гвінеі-Бісау будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі з 6 па 8 мая. Пасля ён накіруецца ў Маскву для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах 9 мая. Лукашэнка, дарэчы, туды паляціць таксама. Але ён, пабыўшы на парадзе, паляціць дахаты ў Мінск прымаць свой, а гвінейскі госць пасля Масквы накіруецца ў супрацьлеглы бок — у Японію. 

У лістападзе 2024 года Аляксандр Лукашэнка і Умару Сісоку Эмбала ўжо мелі кароткую сустрэчу ў Баку — на палях Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату. 

Гвінея-Бісау — невялічкая краіна на захадзе Афрыкі, былая партугальская калонія. Яе тэрыторыя — 36 120 квадратных кіламетраў (прыблізна як наша Мінская вобласць), а колькасць насельніцтва — крыху большая за паўтара мільёна. Гэта былая партугальская калонія, незалежная з 1973 года. І адна з найбяднейшых краін свету, бо адзінае, з чаго жыве — сельская гаспадарка і рыбалоўства.

Умару Сісоку Эмбала кіруе гэтай краінай з 2014 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх9

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа6

Юны расійскі лейтэнант быў шакаваны нападам на Украіну. Ён выйшаў на сувязь з украінцамі і стаў самым каштоўным агентам27

Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам3

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх9

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць