Свет99

91‑гадовы прэзідэнт Камеруна выставіў сваю кандыдатуру на новы тэрмін

Прэзідэнт Камеруна Поль Бія афіцыйна выставіў сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах кіраўніка дзяржавы, якія павінны адбыцца 12 кастрычніка. Гэта будуць для яго восьмыя выбары, а ўвогуле кіруе краінай ён з 1982 года.

Прэзідэнт Камеруна Поль Бія. Фота: Lintao Zhang / Pool Photo via AP

Канстытуцыя Камеруна не абмяжоўвае колькасць тэрмінаў і ўзрост кіраўніка дзяржавы, а выбіраецца там прэзідэнт на 7 гадоў.

13 лютага Полю Бія споўніцца 92 гады, і ён цяпер — найстарэйшы дзейны кіраўнік дзяржавы на планеце. Наступныя за ім — 89‑гадовы кароль Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдул-Азіз ібн Абдуррахман ібн Фейсал Аль Сауд і 88‑гадовы папа рымскі і кіраўнік карлікавай дзяржавы Ватыкан Францішак. Ёсць, праўда, яшчэ 89‑гадовы прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас, але статус гэтай краіны як суверэннай дзяржавы і суб'екта міжнароднага права, як вядома, сумнеўны.

Што да Поля Бія, то ён з часоў набыцця Камерунам незалежнасці ў 1960 годзе толькі другі кіраўнік гэтай краіны. Перад ім 22 гады нязменна кіраваў Ахмаду Ахіджа, пры якім Бія з 1975 года быў прэм'ер-міністрам. Пасля аднак, нібыта па стане здароўя ён правёў транзіт улады, 4 лістапада 1982 года перадаўшы яе Полю Бія. 

Свайго папярэдніка Бія ўжо праз год адусюль адсунуў і абвінаваціў у падрыхтоўцы вайсковага перавароту. У сувязі з гэтым Ахмаду Ахіджа мусіў падацца ў эміграцыю, а на радзіме быў завочна асуджаны да смяротнага пакарання, замененага на пажыццёвае зняволенне. У 1989 годзе ён памёр у сталіцы Сенегала Дакары, а праз два гады Бія яго афіцыйна рэабілітаваў і нават ушанаваў. Цяпер, напрыклад, іменем Ахмаду Ахіджа называецца стадыён у сталіцы Камеруна Яўндэ.

А Поль Бія ад таго фатальнага для Ахмаду Ахіджа транзіту так сваіх пальцаў і не расціскае.

Па агульным тэрміне знаходжання пры ўладзе ён цяпер, дарэчы, саступае толькі 78‑гадоваму каралю Швецыі Карлу XVI Густаву, які на троне з 15 верасня 1973 года, і 82‑гадоваму прэзідэнту Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, які на пасадзе з 3 жніўня 1979 года. Калі ж браць пад увагу, што шведскі кароль кіраўнік краіны толькі фармальна, то сярод рэальных кіраўнікоў Поль Бія на цвёрдым другім месцы. 

Як ні дзіўна, але з іншым палітычным доўгажыхаром, Аляксандрам Лукашэнкам, прэзідэнт Камеруна пакуль што шчыльных кантактаў не навязаў. Магчыма, таму, што камерунскі рэжым усё ж яшчэ з часоў Халоднай вайны быў арыентаваны на захаванне добрых адносін з Захадам і цяпер Поль Бія — кіраўнік не прарасійскі. Зрэшты, з Тэадора Абіянгам Нгема Мбасога да пазамінулага года ў Лукашэнкі таксама асаблівых кантактаў не было, таму, магчыма, і з Полем Бія яшчэ таксама ўсё наперадзе, тым больш улічваючы цяперашнюю вялікую ўвагу да афрыканскага вектара. 

На апошніх выбарах у 2018 годзе вынік Поля Бія, дарэчы, быў даволі «прыстойны» як для афрыканскага дыктатара з такім стажам — «усяго» 71,28%. Але, вядома, пра свабоднасць і дэмакратычнасць гэтых выбараў казаць не даводзіцца. 

Каментары9

  • даведка
    26.01.2025
    Лукашенко, конечно, совесть не позволит так долго держаться за власть, поэтому завтра к ночи всё ограничится объявлением предварительных результатов в 91%.
  • Глузды
    26.01.2025
    Напярэдадні "выбараў" у Беларусі такія навіны толькі і посціць :)))
  • нідаверчывы вілейчук
    26.01.2025
    не дай бог нам такога шчасця

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі9

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў16

У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу3

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі9

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць