Свет

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

У генсака НАТА спыталі, ці лічыць ён неабходным спыненне агню паміж Украінай і Расіяй да пачатку мірных перагавораў.

Марк Рутэ і Дональд Трамп. Фота: Kevin Dietsch / Getty Images

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ цалкам падтрымаў заклік прэзідэнта Дональда Трампа да Украіны і Расіі «спыніцца там, дзе яны знаходзяцца». Такую заяву ён зрабіў падчас гутаркі з журналістамі, піша УНІАН.

Паводле яго слоў, гэта простае, але неабходнае пасланне для пачатку рэальных перагавораў.

«Прэзідэнт [Дональд Трамп] у гэтыя выхадныя выказаўся абсалютна ясна — спыніцеся там, дзе знаходзіцеся. Гучыць проста, але, канечне, гэта менавіта тое, што трэба», — сказаў Рутэ.

«Спыніцеся там, дзе знаходзіцеся — гэта галоўнае пасланне. І зноў жа, мы працягнем дыялог сёння днём, і я тут, каб дапамагчы здзейсніць усё, што НАТА можа зрабіць — я асабіста, пастаянны прадстаўнік, усе мы — каб дапамагчы яму рэалізаваць гэтае бачанне», — дадаў генсак.

Раней стала вядома, што Еўропа падтрымлівае пазіцыю Трампа наконт неадкладнага спынення баявых дзеянняў і таго, што бягучая лінія сутыкнення павінна быць адпраўным пунктам перагавораў.

Але Расія адхіліла прапанову Трампа аб замарозцы вайны па лініі фронту.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў даволі шчыра ён заявіў, што цэль Расіі — забраць ва Украіны як мага больш тэрыторыі. «Спыненне агню цяпер азначала б толькі адно: велізарная частка Украіны застаецца пад кіраўніцтвам нацысцкага рэжыму», — сказаў Лаўроў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць