Вайна22

На фронце забілі сына аднаго з самых няўдалых камандзіраў расійскай арміі

Калі ў лютым 2022 года Аркадзь Марзоеў адпраўляў сваіх дэсантнікаў наступаць на Херсон і штурмаваць аэрапорт Мікалаева, за пару дзён загінула 76 з іх. А калі Пуцін даў Марзоеву ордэн, адзін з яго падначаленых, «герой Расіі», застрэліўся.

Васіль Марзоеў. Фота: Sergeimeniaylo / Telegram

На акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці загінуў расійскі лейтэнант Васіль Марзоеў — сын камандуючага 18‑й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай вайсковай акругі генерал-лейтэнанта Аркадзя Марзоева.

Як заявіў кіраўнік Паўночнай Асеціі Сяргей Мяняйла, Васіль Марзоеў быў камандзірам разведвальнага ўзвода 108‑га парашутна-дэсантнага палка сёмай дэсантна-штурмавой дывізіі.

Пры якіх абставінах загінуў Марзоеў — невядома. Хутчэй за ўсё, ён трапіў пад абстрэл.

За «баявыя заслугі» Васіль Марзоеў пасмяротна прадстаўлены да звання героя Расіі.

Бацька Васіля — Аркадзь Марзоеў — з 1992 года служыў у спецназе ГРУ ў Закаўказзі, быў удзельнікам дзвюх чачэнскіх войнаў. Даслужыўся да пасады камандзіра мотастралковага палка 58‑й арміі, які ў жніўні 2008‑га ўдзельнічаў у акупацыі Паўднёвай Асеціі.

З 2014 года Марзоеў-старэйшы — камандзір 138‑й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады Заходняй вайсковай акругі, якая ў 2014 годзе брала ўдзел у вайне з Украінай на Данбасе.

У студзені — лютым 2015 года брыгада пад камандаваннем Марзоева панесла цяжкія страты ў баях за Дэбальцава.

Пасля, пабыўшы некалькі месяцаў у камандзіроўцы ў Сірыі, палкоўнік Марзоеў у снежні 2016 года стаў генерал-маёрам.

Са студзеня 2021 года генерал-маёр Аркадзь Марзоеў камандаваў 22‑м армейскім корпусам у Крыме — асновай сухапутных сіл на паўвостраве.

Аркадзь Марзоеў. Фота: s.e-osetia.ru

Падчас уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе ён быў адным з камандуючых паўднёвай групоўкай расійскіх войскаў. Паводле аповедаў падначаленых, апублікаваных Бі-бі-сі ў чэрвені 2023 года, 24 лютага 2022 года Марзоеў адправіў дэсантнікаў 247‑га палка наступаць на Херсон, запэўніўшы афіцэраў, што разведка праведзеная і траса на горад вольная. Аднак у выніку вайскоўцы трапілі ў засаду УСУ і панеслі крытычныя страты.

Праз два дні сітуацыя паўтарылася: гэтым разам дэсантнікі спрабавалі штурмаваць аэрапорт Мікалаева, падчас чаго ўсяго за два дні 247‑ы дэсантна-штурмавы полк страціў 76 чалавек забітымі і каля 140 параненымі.

Марзоеў-старэйшы ў лютым — сакавіку 2022 года ўзначальваў наступ на Мікалаеў. На подступах да горада полк пад камандаваннем Марзоева трапіў у акружэнне і быў разгромлены.

У лютым 2023 года расійскі Z-блогер «Трынаццаты» абвінавачваў Марзоева таксама ў тым, што той, хоць і ведаў пра адыход расійскіх вайскоўцаў з Херсона, не арганізаваў падрыхтоўку абароны астравоў на Дняпры: «Адзін толькі Пацёмкін востраў чаго каштуе, колькі там хлопцаў загінула».

У снежні 2022 года Аркадзю Марзоеву было прысвоена званне генерал-лейтэнанта.

У чэрвені 2023 года Марзоеў атрымаў ад Пуціна ордэн Аляксандра Неўскага. У гэты ж дзень застрэліўся яго былы падначалены, герой Расіі палкоўнік Дзмітрый Лісіцкі. Гэта яго полк быў разбіты пад Херсонам, калі выконваў заданне Марзоева. 

У жніўні 2023 года Марзоеў быў прызначаны камандуючым 18‑й агульнавайсковай арміяй.

Дарэчы, у сям'і Марзоевых гэта не першае званне героя Расіі пасмяротна. Намеснік камандуючага 58‑й арміі Станіслаў Марзоеў — брат Аркадзя і, адпаведна, дзядзька Васіля, — атрымаў гэта званне ў 2002-м, калі яго верталёт збілі чачэнцы.

Каментары2

  • Харон
    21.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • фільм "фронт" 1943
    21.10.2025
    ёсць на ютубе
    даволі трапнае супадзенне

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць