28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў
У выйгрышы толькі расійская ўдава Паўла Філончыка — маладога хлопца з Мазыра.

Паўлу Філончыку было 28 гадоў. Ён родам з Мазыра. Мяркуючы па сацсетках, вучыўся на факультэце фізічнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.
Філончык працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях. Невядома, ці ёсць у яго судзімасці, але ў нейкі момант свайго жыцця ён моцна злоўжываў алкаголем. Не пазней за 2023 год пераехаў у Расію — працаваў там, перыядычна браў мікразаймы і крэдыты.
Апошнім часам Павел жыў у вёсцы Ракава Пушкінскага раёна Маскоўскай вобласці Расіі. Працаваў рабочым у санаторыі «Вікторыя», які знаходзіцца там жа.
У маі гэтага года ён ажаніўся з расіянкай з Пушкіна. А неўзабаве завербаваўся на вайну, і 18 ліпеня выклаў першае фота адтуль.
Па інфармацыі праекта «Хачу жыць», яго прызналі загінулым 28 жніўня 2025 года, заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Удава з Пушкіна атрымае грошы за смерць беларуса.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬУ Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары