Нерухомасць44

«240 рублёў за «камуналку» ў аднапакаёўцы». Мінчане атрымалі жыроўкі, ад якіх унутры пахаладзела

Жыхары дзевяціпавярховіка на вул. Чыгладзэ, 10, ужо тыдзень спрабуюць разгадаць загадку: адкуль у жыроўках за верасень з'явіліся касмічныя сумы за гарачую ваду?

Калі перавесці на мову лічбаў, за верасень уладальніку аднапакаёўкі Дзмітрыю, напрыклад, давядзецца заплаціць ажно 250 рублёў. Забягаючы наперад, адзначым: вырашыць гэтую няпростую задачу спрабавалі ўсёй шматпавярхоўкай. Не адразу, але адказ на яе ўсё ж такі быў знойдзены, піша Onliner.by.

— У кастрычніку ў жыхароў нашага дома валасы літаральна сталі дыбам: ніколі яшчэ гарачая вада не абыходзілася нам так дорага. Мне за аднапакаёўку налічылі 240 рублёў, з якіх 157 рублёў прыйшлося на 6 кубоў гарачай вады. І гэта нават без ацяплення! — эмацыйна расказвае адзін з жыхароў дома Дзмітрый. — Для параўнання, у жніўні за 8 кубоў я заплаціў 70 рублёў. Зразумеў, што адбываецца нейкая лухта. Узяў жыроўкі за апошні год і ўбачыў, што агульнадамавы паказчык лічыльніка падагрэву вады завышаны ў два з паловай разы. Замест звычайных 15—18 гКал паказана лічба ў 48,46 гКал.

Дзмітрый кажа, пасля гэтага стаў званіць у Мінскія цепласеткі, дзе яму патлумачылі, што разлік па дамове быў узяты па «максімуму».

— Я зноў звярнуўся да камунальнікаў, якія не адразу, але прызналі памылку і паабяцалі зрабіць у бліжэйшыя дні пераразлік. У выніку высветлілі, што яны пералічаць суму ў лістападзе, пры гэтым у кастрычніку давядзецца заплаціць па поўнай, інакш выставяць пеню. У мяне пытанне: чаму я павінен плаціць за чыесьці памылкі? — здзіўляецца мінчанін.

Журналісты звязаліся з ЖЭС №43, каб даведацца, адкуль у жыроўках за кватэры на вул. Чыгладзэ, 10, узяліся такія сумы. Камунальнікі адказалі коратка: у сістэме ўзнікла памылка, але адказнасць за яе нясе «Белсантэхэнерга». 

— Так, сапраўды, адбылася памылка, гэта выключна чалавечы фактар. У той перыяд якраз быў запуск ацяплення ў жылых дамах. Гэты дом не адзіны, дзе адбылася такая сітуацыя. У лістападзе будзе зроблены пераразлік, пасля чаго жыхарам кампенсуюць выдаткі, — удакладнілі ў дзяржарганізацыі.

А як быць пенсіянерам, якім памылковыя сумы ў жыроўках могуць моцна ўдарыць па кішэні? З гэтым пытаннем журналісты звярнуліся спярша ў ЖЭС №43, а затым у разлікова-даведачны цэнтр №5.

— Пераразлік за гарачую ваду будзе зроблены ў кастрычніцкай жыроўцы. Зараз жыхарам дома па вул. Чыгладзэ, 10, пажадана заплаціць усю суму, інакш можа быць налічана пеня. РДЦ выстаўляе даныя, якія атрыманы ад Мінскіх цепласетак. Гэта значыць гэта не наша памылка, — падсумаваў спецыяліст.

Каментары4

  • лол
    22.10.2025
    што за слова такое "жыроўкі"? Адкуль яно ўзялося? Гэта савецкі слэнг? Дзе спецыяліст-філолаг, які тут часта ў каментах ладзіць моўную хвілінку?
  • Ёсік
    22.10.2025
    На блыталі, але павінны заплаціць, інакш пеня будзе. А калі б меншыя сумы выставілі, як бы тлумачылі?
  • Ёсік
    22.10.2025
    лол, усе выпраўленьні, рэкамендацыі, просьбы да рэдакцыі рэдакцыяй ігнаруюцца, вадзіцелі без правоў па сёняшні дзень езьдзяць.

Цяпер чытаюць

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму5

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё57

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму5

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць