Нерухомасць11

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады

У межах Дзяржаўнай праграмы «Культурная прастора» на 2026—2030 гады ў сталіцы адрэстаўрыруюць некалькі аб’ектаў, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцей. У якія тэрміны плануюць выканаць работы, пішуць «Мінск-Навіны».

Агульныя выдаткі на праграму па краіне складаюць амаль 2,3 млрд рублёў.

Дакумент уключае больш за 30 мерапрыемстваў, у тым ліку папаўненне і алічбоўку фондаў музеяў і бібліятэк, выданне кніг і вытворчасць фільмаў, а таксама падрыхтоўку намінацыйных дасье на аб’екты спадчыны і нематэрыяльныя праявы творчасці чалавека для прадстаўлення ў арганізацыі ЮНЕСКА.

Акрамя таго, дзяржпраграма прадугледжвае рэстаўрацыю і рэканструкцыю шэрага гісторыка-культурных каштоўнасцей па ўсёй Беларусі. 

Так, у 2027 годзе плануюць завяршыць рэстаўрацыю адзінага комплексу будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, якая стартавала яшчэ ў 2014-м. У наступныя два гады на гэтыя мэты накіруюць 123,5 млн рублёў з рэспубліканскага бюджэту. Будынак на вул. Леніна, 22, з часам ператворыцца ў частку першага ў краіне музейнага квартала, удакладнілі ва ўстанове.

Яшчэ 69 млн рублёў, ужо з мясцовага бюджэту, у межах дзяржпраграмы выдзеляць на аднаўленне будынкаў на вул. Валадарскага. Ранейшы Пішчалаўскі замак рэканструююць пад шматфункцыянальны комплекс з аб’ектамі грамадскага харчавання і адміністрацыйнымі памяшканнямі. Завяршыць праект плануюць у 2028-м.

У аналагічныя тэрміны намечана скончыць рэканструкцыю аб’ектаў Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу — на гэтыя мэты ў наступныя тры гады накіруюць 11,6 млн рублёў. Гаворка ідзе пра капліцу-пахавальню Прушынскіх, пабудаваную ў XVIII стагоддзі, і пра трохпавярховы млын 1901 года. Згодна з архітэктурна-планіровачнай канцэпцыяй, адновяць першапачатковы выгляд капліцы, а ў будынку млына размесцяцца пякарня, кафетэрый, кавярня і банкетная зала.

У межах дзяржпраграмы «Культурная прастора» знойдуць сродкі і на рэканструкцыю Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра — 16 млн рублёў. Як раней паведамляла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына, у будынку цалкам абновяць усё абсталяванне, сцэну, залы і іншыя памяшканні. Да работ маюць намер прыступіць у студзені 2026-га, пасля юбілею тэатра.

Аднаўленне Чырвонага касцёла ў Мінску павінна завяршыцца ў 2027 годзе. На яго, згодна з дакументам, выдаткуюць больш за 5,5 млн рублёў з гарадскога бюджэту.

Частка сродкаў у межах дзяржпраграмы будзе выдзелена на рэстаўрацыю аб’ектаў, завяршыць якія плануюць ужо ў 2026-м. Гэта будынкі на тэрыторыі Кальварыйскіх могілак (касцёл Узвіжання Святога Крыжа, шэсць капліц-пахавальняў і цэнтральная ўваходная брама) і будынак на вул. Рэвалюцыйнай, 24а, у гістарычным цэнтры Мінска.

На гэты год таксама запланавана здача ў эксплуатацыю абноўленага будынка на вул. Камуністычнай, 8, у якім размяшчаецца Палац грамадзянскіх абрадаў. Гісторыка-культурная каштоўнасць не страціць аўтэнтычныя рысы (пано, люстры, паркет, вітражы), але стане больш сучаснай: у памяшканнях правядуць перапланіроўку і створаць безбар’ернае асяроддзе. 

Таксама «Культурная прастора» крыху праясняе лёс дарэвалюцыйнага будынка па адрасе вул. Мяснікова, 38. Першапачаткова яго пабудавалі як даходны дом, а ў савецкі час выкарыстоўвалі пад камуналкі. Ужо ў часы суверэннай Беларусі аб’ект перайшоў пад крыло БДУ. Згодна з дакументам, у 2026‑м яго перапрафілююць пад адміністрацыйна-гаспадарчы будынак.

Амаль 70 млн рублёў з мясцовага бюджэту накіруюць на рэканструкцыю капітальнай будоўлі на пр. Партызанскім, 154а. Пасля здачы аб’екта ў эксплуатацыю ў 2027 годзе сюды пераедзе дзяржаўны архіў Мінска.

Дзяржпраграма «Культурная прастора» прадугледжвае не толькі рэканструкцыю, але і ўзвядзенне новых аб’ектаў. Так, у 2026‑м працягнецца будаўніцтва аднаго са знакавых аб’ектаў сталіцы — новага будынка гістарычнага музея Беларусі ў раёне вул. Арлоўскай. Згодна з дзяржпраграмай, на гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту накіруюць 95 млн рублёў. Непадалёк ад Мінскага замчышча будзе ўсталяваны памятны знак, прысвечаны гісторыі горада, — яго адкрыццё намечана на 2027 год.

Каментары1

  • Абу
    19.01.2026
    Хай лепш цепласеткі адрэстаўруюць.

Цяпер чытаюць

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць