Свет33

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста

Блогера таксама вінавацяць у апаганьванні мемарыяла ахвярам рэжыму Лукашэнкі каля беларускай амбасады ў Вільні.

Лаўрынас Рагельскіс. Фота: D. Umbraso / LRT

Лаўрынас Рагельскіс публічна абражаў беларусаў і яўрэяў, таксама ён неаднаразова прыходзіў да стыхійнага мемарыяла каля амбасады Беларусі ў Вільні, дзе раскідваў і зневажаў партрэты людзей, якія загінулі ад рэжыму Лукашэнкі. 

Крымінальная справа супраць Рагельскіса была перададзеная ў суд яшчэ ў 2022 годзе, аднак працэс зацягнуўся на гады. Прарасійскі актывіст, які выдатна валодае літоўскай мовай, дэманстратыўна патрабаваў перакладчыка на рускую і перакладу ўсіх матэрыялаў справы. Ён шэсць разоў мяняў адвакатаў, спрабаваў даць адвод суддзі, засыпаў суд хадайніцтвамі.

Пракуратура патрабуе для Рагельскіса абмежавання волі на 1 год і 9 месяцаў з абавязковым нашэннем электроннага бранзалета і штраф у памеры 12 500 еўра.

Таксама пракурор просіць забараніць Рагельскісу наведваць мерапрыемствы беларускай дыяспары, забараніць яму карыстацца сацсеткамі на ўвесь тэрмін пакарання.

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы характарызуе Рагельскіса як «палітычнага маргінала», які актыўна супрацоўнічае з беларускімі прапагандыстамі і курыруе антызаходнія і прарасійскія рэсурсы на літоўскай мове.

У аўторак, 20 студзеня, віленская паліцыя павінна была даставіць Рагельскіса на судовае пасяджэнне, але не змагла. 

Паліцыя паведаміла суду, што дзверы ім адчыніла жонка блогера. Яна сказала, што яе мужа няма дома з учорашняга дня і што яна не ведае, дзе ён знаходзіцца.

Паліцыя патэлефанавала абвінавачанаму, але той не адказаў.

Суддзя вырашыў пакуль не ўжываць найбольш строгую меру стрымання — арышт — і паспрабаваць з дапамогай паліцыі даставіць абвінавачанага на наступнае пасяджэнне. Яно прызначанае на 2 лютага.

«У яго ёсць пастаяннае месца жыхарства, дзеці, ён жанаты. Спадзяюся, што Рагельскіс будзе падтрымліваць сувязь з сям'ёй, магчыма, ён з'ехаў на адзін дзень у камандзіроўку», — сказаў суддзя.

Каментары3

  • бабруйчанін
    20.01.2026
    4гады ні здольны паліцаі знайсці ?Паліцаі пракуратура Летува нашчадкі ss
  • Імя
    20.01.2026
    Відаць, у Летуве параўнальна няшмат такіх, могуць дазволіць сабе панянькацца. У Латвіі да прарасейскіх ставяцца больш жорстка.
  • 453543
    20.01.2026
    Вось якраз у такiх пытаннях, на вялiкi жаль, наглядна бачна перавага дыктатуры над дэмакратыяй. Тут, у нас, ён бы цераз пяць хвiлiн ужо сядзеу бы за кратамi, i пiкнуць бы не змог. А тут ... чатыры гады здзекваецца з правасуддзя, i усё як так i трэба.
    Я не прыхільнік дыктатуры, я проста канстатую відавочнае ... на вялiкi-вялiкi мой жаль.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць