Здарэнні11

У Касцюковіцкім раёне рабочы загінуў у лесе

У Касцюковіцкім раёне падчас лесанарыхтоўчых работ загінуў рабочы. Трагедыя адбылася днём 20 студзеня падчас санітарнай высечкі лесу, паведамляе Следчы камітэт.

Брыгада займалася пілаваннем дрэў, і ў нейкі момант адно з ужо спілаваных звалілася і прыціснула работніка — 34‑гадовага жыхара раёна. Атрыманыя траўмы аказаліся смяротнымі.

На месцы здарэння адразу пачала працу следча-аператыўная група. Касцюковіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў праверку паводле факту гібелі чалавека. 

Каментары1

  • Андрусь
    20.01.2026
    Што ж гэта за такая санітарная высечка, што там застаецца паміж дрэвамі па 10 і болей метраў адоегласці?
    Мяркуючы з фота, вальшчык працаваў самастойна паводле так званай "скандынаўскай" тэхналогіі, валячы дрэвы скіравана вершалінамі ў адзін волак. Але яго прыбіла не камлём, што бывае, калі дрэва пайшло "не туды", перасіліўшы кліны і лапаткі, а вершалінай - кронай з галінамі, што найбольш небяспечна. Гэта кажа пра тое, што, імаверна, падпіленае дрэва завісла на стаячым і ён спрабаваў альбо падпілаваць тое, на якім падпіленае вісела, альбо раскражоўваў раней паваленыя дрэвы ў волаку проста пад завіслым дрэвам, калі "вісяк" ўпаў. Гэта грубае парушэнне правілаў бяспекі вальшчыкам. Але амаль упэўнены, што засудзяць майстра лесу ці ляснічага, знайшоўшы, што гэты вальшчык у нейкім журнале інструктажоў не распісаўся.
    Спачуванні родным і блізкім загінулага і трымацца ягонаму непасрэднаму кіраўніцтву.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць