Свет33

2300 салдат з КНДР загінулі ў Курскай вобласці

Афіцыйна гэтыя даныя не публікавалі, але падказка знойдзена ў новым помніку.

Фота: KCNA

Як паказала даследаванне Бі-бі-сі, заснаванае на спадарожнікавых здымках і афіцыйных фотаздымках новага мемарыяла ў Паўночнай Карэі, у вайне, якую Расія вядзе супраць Украіны, верагодна, загінула каля 2 300 паўночнакарэйскіх салдат, якія ваявалі на баку Масквы.

У кастрычніку 2025 года лідар КНДР Кім Чэн Ын аддаў распараджэнне аб узвядзенні ў пхеньянскім раёне Хвасон мемарыяла памяці вайскоўцаў, якія загінулі ў расійска-ўкраінскай вайне.

Бі-бі-сі прааналізавала некалькі фатаграфій, апублікаваных ЦТАК, на іх відаць, што кожная мемарыяльная сцяна падзелена прыкладна на 14 секцый, якія ў верхняй частцы адзначаны лініямі з шэрага каменю.

На дзевяці з гэтых секцый ужо выбіты імёны; згодна з разлікамі Бі-бі-сі, заснаванымі на адлегласці паміж групамі імёнаў, кожная секцыя змяшчае каля 16 слупкоў.

Як відаць на буйных планах усходняй сцяны, у кожным слупку выбіты імёны васьмі загінулых салдат (як правіла, якія складаюцца з трох складоў або іерогліфаў).

Бі-бі-сі

Дзевяць секцый з 16 слупкоў з васьмю імёнамі ў кожным — гэта 1152 імені на адной сцяне, а на дзвюх, адпаведна, іх будзе 2 304.

Чон Сон-хак, старшы навуковы супрацоўнік Карэйскага інстытута стратэгіі бяспекі, згодны з ацэнкай Бі-бі-сі.

«На мемарыяльных сценах выбіты імёны загінулых салдат, напісаныя вельмі дробным шрыфтам. Улічваючы плошчу паверхні і шчыльнасць тэксту, колькасць людзей, чые імёны там зафіксаваны, верагодна, дасягае некалькіх тысяч», — кажа ён.

Дакладную лічбу ўстанавіць немагчыма з-за адсутнасці малюнкаў з больш высокім разрозненнем, але ацэнка Бі-бі-сі блізкая да лічбы, агучанай Нацыянальнай разведвальнай службай (NIS) Паўднёвай Карэі.

Бі-бі-сі

У верасні 2025 года яна паведаміла, што каля 2 000 паўночнакарэйскіх салдат былі забітыя і яшчэ 2 700 параненыя. А ў лютым гэтага года NIS абвясціла, што каля 6 тысяч з 11 тысяч вайскоўцаў з КНДР, накіраваных у Расію, былі забітыя ці параненыя. Разбіўку на забітых і параненых асобна спецслужба не прывяла.

Як паказвае спадарожнікавы здымак, зроблены ў пачатку красавіка (ён быў прадастаўлены Бі-бі-сі паўднёвакарэйскай даследчай кампаніяй SI Analytics), на мемарыяльных могілках налічваецца каля 140 магіл на заходнім баку і 138 — на другім.

Па словах даследчыка з Карэйскага інстытута стратэгіі бяспекі Чона (ён не звязаны з SI Analytics), будынак мемарыяльнага комплексу, па ўсёй бачнасці, уяўляе сабой калумбарый, у якім захоўваюцца пахавальныя ўрны.

«Падобна, што ўся сцяна запоўнена ячэйкамі для захоўвання парэшткаў, размешчанымі ў выглядзе сеткі», — тлумачыць ён.

«Мемарыяльная зала ўяўляе сабой трохпавярховы будынак, і нават калі не ўлічваць офісы і выставачныя зоны, адно толькі ўнутранае сховішча зможа змясціць не менш за 1000 парэшткаў», — кажа Чон.

Каментары3

  • Filipp
    08.05.2026
    Не такія і вялікія страты, пры спробе УСУ акупаваць частку Курскай вобласці.
  • Ахахах
    08.05.2026
    Filipp, бабы ішчо наражают
  • хто ж яшчэ выратуе расію
    08.05.2026
    як не просты карэйскі хлопец

Цяпер чытаюць

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ8

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

Салаўёў абвінаваціў Ксенію Сабчак і яе маці Нарусаву ў дзяржздрадзе4

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей1

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў5

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА13

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды — хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі5

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў5

У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць