У Шчучыне на мясцовым філіяле прадпрыемства «Малочны свет» адкрылі новы цэх па вытворчасці сыру мацарэла, паведамляе БелТА.

Новы праект рэалізоўвалі з 2024 па 2026 год. Для вытворчасці закупілі сучаснае італьянскае абсталяванне, якое размясцілі на рэканструяваных плошчах старога салільнага аддзялення. Дзякуючы гэтаму прадпрыемства змагло павялічыць перапрацоўку малака на дадатковыя 100 тон у суткі, пашырыць асартымент прадукцыі і стварыць 18 новых працоўных месцаў.
Цяпер на заводзе будуць выпускаць мацарэлу ў шарыках і спецыяльны сыр для піцы ў блоках. Плануецца, што каля 70% вытворчасці складзе «мацарэла-піца», а астатнія 30% — класічная мацарэла.

Шчучынскі філіял «Малочнага свету» сёння можа перапрацоўваць да 520 тон малака за суткі. Прадпрыемства выпускае сыры, масла, цэльнамалочную прадукцыю і сухія малочныя прадукты. Тут працуюць каля 570 чалавек.
Далей на прадпрыемстве плануюць праект будаўніцтва новага цэха па перапрацоўцы сыроваткі і мадэрнізацыі ачышчальных збудаванняў.
Каментары
- Здравствуйте товарищи коровы! Что будем сегодня сдавать - молоко или мясо?