Грамадства33

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь

Найбуйнейшыя беларускія сэрвісы таксі дамовіліся з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю пра новыя правілы працы ў перыяды павышанага попыту, паведамляе прэс-служба МАРГ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Да пагаднення далучыліся ТАА «БелГо Корп» («Яндэкс Go»), УП «А1» («A1 Таксі») і ТАА «АўтаЮрлайн» («Таксі 152»).

У прыватнасці, гаворка ідзе пра дамоўленасць не завышаць цэны ў перыяды пікавага попыту (напрыклад, пры экстрэмальным надвор'і або падчас буйных міжнародных мерапрыемстваў).

Так, дыспетчары таксі абавязваюцца:

  • устрымлівацца ад павышэння кошту паслуг па дыспетчарызацыі;
  • прымаць меры па стымуляванні перавозчыкаў для забеспячэння неабходнай колькасці аўтамабіляў на лініі;
  • абмяжоўваць значэнне павышаючага каэфіцыента да цаны перавозкі пасажыра ўзроўнем не больш за тры.

Акрамя таго, дакументам прадугледжана эфектыўнае інфармацыйнае ўзаемадзеянне са спажыўцамі і рэалізацыя сацыяльных праектаў.

Пагадненне адкрытае для далучэння іншых дыспетчараў таксі, якія гатовы прыняць на сябе гэтыя абавязальствы.

Каментары3

  • страна дураков
    08.05.2026
    они хотят перевернуть экономическую науку и доказать , что в отдельном "сасуте" цена не зависит от спроса? Такое уже было 35 лет назад)))
  • Vlad
    08.05.2026
    Я как таксист просто не буду работать в период высокого спроса, если за это не будет адекватных коэффициентов. Пускай лукашисты садятся и сами работают в сложных условиях по стандартному тарифу.
  • Цімох
    08.05.2026
    Vlad, правільна зробіце. У кепскае надворье вырастае рызыка аварый, машына таксама церпіць (снег, град, велькія лужыны дзе можна заглохнуць) таму бярэцца падвышаны кошт. Лепей адпачыць калі гэта не будзе аплочвацца

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем12

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію9

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць