Здарэнні44

Сотні пасажыраў з раніцы чакалі вылет з Мінска ў Анталію — «Белавія» кажа, што самалёт зламаўся

«Урны забітыя, пра туалеты маўчу».

Фота: LookByMedia

Беларусы з самага ранку чакалі свой рэйс з Мінска ў Анталію. Усё праз паламаны самалёт, якому ніяк не маглі даць рады.

Дэталі гэтай гісторыі сабрала карыстальніца Threads пад нікам kachan_marina. Паводле яе, у ноч на 8 мая, у 2.20, з Мінска мусіў вылецець самалёт у Анталію, але ж ён зламаўся. Адна з пасажырак распачала скандал, і той групе аддалі самалёт, якім у Анталію мусіў вылецець рэйс на 8.45.

Тым часам людзі, якія мусілі вылецець у Анталію ранкам, увесь час знаходзіліся ў мінскім аэрапорце:

«Наша група (каля 200 чалавек, дзеці, пажылыя і дарослыя) чакае свайго вылета ўжо 10 гадзін. Кампанія дала гарачыя абеды, сэндвічы і ваду.

Фота: Threads

Але ўвесь гэты час проста пад вокнамі спрабуюць адрамантаваць рухавік самалёта і абяцаюць нам вылет у 19.00».

Паводле жанчыны, калі самалёт да гэтага часу не пачыняць, людзей адправяць у гатэль, а вось наступная група людзей выляціць па раскладзе — у 2.20.

Іншыя пасажыры таго няўдалага рэйса таксама прыйшлі ў Threads. Вось што піша жанчына пад нікам chernyaalina:

«Прадстаўнікі кампаніі нічога не кажуць, іншыя рэйсы вылятаюць. Сметніцы забітыя, пра туалеты маўчу. Гарачае харчаванне для дзяцей праз абурэнне.

Ніхто ні ў чым не вінаваты! Проста 200 чалавек сядзяць і чакаюць незразумела чаго!»

Фота: Threads

У каментарах да аднаго з пастоў з'явіўся мужчына, якія чакае таго ж рэйса ў Анталіі, каб вярнуцца ў Мінск. Ён мусіў вылецець у Беларусь у 15 гадзін, цяпер вылет абяцаюць у 2 гадзіны 9 мая. 


Дапоўнена. А 19‑й самалёт нарэшце выляцеў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Не дай бог тряхнёт в полёте ...
    08.05.2026
    приземлятся не только седыми, но и "перепачканными")
  • Ёсік
    08.05.2026
    Пул, а там няма столькі фатэляў, толькі на сям'ю разьлічана. Гэта ж ягоны самалёт, за ягоныя грошы набыты, так ён ды Наташка масандра казалі.
  • Набліжалі як маглі
    08.05.2026
    Прапаганда зламалася. Усе ведаюць, што ўвесь поўдзень улуса джучы заблакаваны для летакоў з-за таго, што ЗСУ разбілі нейкі авіянавігацыйны цэнтр у Растове.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць