Свет99

Рубіа: Перамовы паміж Расіяй і Украінай зайшлі ў тупік

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што амерыканскія спробы выступіць пасярэднікам у перамовах паміж Расіяй і Украінай фактычна зайшлі ў тупік, піша The Moscow Times.

Марка Рубіа. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Паводле слоў Марка Рубіа, Вашынгтон спрабаваў дапамагчы бакам дасягнуць мірнага пагаднення, але пакуль гэта не дало выніку.

«Мы спрабавалі адыгрываць ролю пасярэдніка, але пакуль гэта не прывяло да плённага выніку па шэрагу прычын. Мы ўсё яшчэ гатовы адыгрываць гэтую ролю, калі яна можа быць выніковай», — сказаў дзяржсакратар ЗША.

Ён адзначыў, што ЗША не хочуць марнаваць час і рэсурсы на працэс, які не прыводзіць да прагрэсу. Пры гэтым ён дадаў, што амерыканскі бок гатовы вярнуцца да актыўнага пасярэдніцтва, калі сітуацыя зменіцца.

Раней ЗША, каб дабіцца вынікі, прапаноўвалі Расіі шырокія саступкі — у тым ліку размовы пра змякчэнне санкцый, эканамічнае супрацоўніцтва і нават магчымасць прызнання Крыма. Аднак Уладзімір Пуцін не пагадзіўся на кампраміс па тэрытарыяльных пытаннях і працягвае патрабаваць аддаць яму без бою поўны кантроль над Данбасам.

Нягледзячы на кантакты паміж прадстаўнікамі ЗША і Крамлём, а таксама некалькі сустрэч паміж расійскім і ўкраінскім бакамі, дамагчыся мірнага пагаднення не ўдалося.

Раней крыніцы выдання Bloomberg паведамлялі, што ў Крамлі разглядаюць магчымасць працягваць вайну яшчэ як мінімум год ці два і рыхтуюць новае наступленне.

Што да ЗША, то яны хацелі дасягнуць дамоўленасці па Украіне яшчэ да вясны, каб пасля вынесці яе на рэферэндум ва Украіне і арганізаваць выбары, як таго патрабавала Расія. Амерыканскі бок таксама быў зацікаўлены ў хуткім прагрэсе гэтых перамоў на фоне ўнутранай палітычнай сітуацыі ў ЗША і будучых выбараў у Кангрэс. Аднак завышаныя патрабаванні Пуціна і адмова Украіны іх прыняць зрабілі гэтыя планы невыканальнымі.

Каментары9

  • Крынж
    08.05.2026
    А гэта значыць што на балотах лямантавалі пра дамбілімі бамбас, зараз будуць дамбіць(бабры) ужо самі балота.)І нічога яны з гэтым зрабіць не могуць.
  • Tut
    08.05.2026
    Амерыканцы распісаліся у сваім ідыятызме.
    Каб занялі бок ахвяры, і ўвялі знішчаюшчыя санкцыі да рф, то магчыма агрэсар і спыніў б агрэсію з-за недахопу грошай.
  • Брацтва лапідарнае
    08.05.2026
    Курва курве ілба не урве.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць