Эканоміка1010

У Беларусі збіраюцца змяніць умовы працы фермераў

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання вынесла на грамадскае абмеркаванне новы законапраект аб сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках. Дакумент вызначае іх прававы статус, парадак стварэння, працы, рэарганізацыі і ліквідацыі, а таксама правы і абавязкі заснавальнікаў і членаў гаспадарак, піша Myfin.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Праект закона прадугледжвае некалькі новых магчымасцяў для фермераў. У прыватнасці, ім хочуць дазволіць:

  • удзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных стабілізацыйных фондаў прадукцыі;
  • бясплатна перадаваць непрададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю арганізацыям і людзям як спонсарскую дапамогу;
  • удзельнічаць у праектах дзяржаўна-прыватнага партнёрства;
  • ствараць аб’яднанні і холдынгі без утварэння асобнай юрыдычнай асобы.

Таксама плануецца распаўсюдзіць на фермерскія гаспадаркі дзяржаўную падтрымку, якой ужо карыстаюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі.

Акрамя таго, райвыканкамы змогуць заключаць з фермерамі спецыяльныя дамовы аб развіцці вытворчасці сельгаспрадукцыі. Мяркуецца, што гэта дапаможа больш эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, прыцягваць гаспадаркі да інвестыцыйных і сацыяльных праектаў, а таксама да стварэння запасаў бульбы і агародніны.

Грамадскае абмеркаванне законапраекта будзе праходзіць з 8 да 18 мая на Прававым форуме Беларусі.

Каментары10

  • Tut
    08.05.2026
    Што? Праз 30 гадоў пабудаваная лукашэнкам сістэма сельскай гаспадаркі выявілася неэфэктыўнай і стратнай? Цяпер хочаце фермераў даіць?
    Прыватнікам не трэба ні ў якім разе звязвацца з лукашысцкімі дзяржустановамі і прадпрыемствамі. Нельга браць ніякія льготы -- гэта схема каб у будучыні аштрафаваць на мільёны і ўсё забраць.
  • Вольная Беларусь
    08.05.2026
    Пры праклятым лукашызме ды луканоміцы людзям не дадуць вольна уздыхнуць... Будуць палкі у́ колы ставіць!
  • J
    08.05.2026
    Ва ўсім свеце дзяржава дапамагае фермерам і толькі лукашызм ненавідзіць ўсіх хто сам працуе, са свае працы трымае сям'ю і гаспадар, ды не сядзіць з працягнутай рукой ці не раб на дзяржпрадпрыемстве.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць