Грамадства66

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»

Мінская кандытарская фабрыка «Камунарка» выпусціла новую прадукцыю, якую пакупнікі ўжо назвалі беларускім аналагам знакамітага дзіцячага «Кіндар-шакаладу», піша Telegraf.news.

Фота: Какабай

Новы прадукт выйшаў пад маркай «Любімая Алёнка Baby» і прадстаўлены ў зручнай форме батончыкаў з малочным шакаладам і малочнай начынкай, ад якіх лёгка адломваць порцыі — падобна да класічнага Kinder Chocolate.

Такі фармат вядомы ва ўсім свеце і з’яўляецца арыгінальнай распрацоўкай кампаніі Ferrero, створанай для брэнду ў 1968 годзе. Беларуская «Камунарка», відаць, натхнілася гэтым зручным фарматам — раней кампанія ўжо выпускала падобныя батончыкі пад брэндам «Дзіцячыя гісторыі».

Па цане новы прадукт ужо пераўзыходзіць італьянскі арыгінал: калі Kinder у беларускіх крамах каштуе больш за 12 рублёў за 100 грамаў, то «Алёнку Baby» можна купіць у тры разы танней — за 3,97 рубля за той жа вагавы блок.

Што да смаку — тут думкі могуць быць рознымі, таму лепш самому пакаштаваць. На сёння батончыкі ўжо можна знайсці ў фірмовых крамах «Камунаркі» ў Мінску, а ў іншыя крамы іх абяцаюць паставіць у найбліжэйшы час.

Дарэчы, да мінулых Калядаў і Новага года фабрыка прадставіла яшчэ адну сваю навінку — цукеркі без шакаладу, якія таксама ўжо зацікавілі пакупнікоў.

Каментары6

  • .
    20.01.2026
    клас! для мяне беларускія цукеркі - найлепшыя ў свеце! у Еўропе цукеркі знайсці не так легка розныя. польскія зусім нясмачныя, вельмі хімозныя. беларускія - самы топ! вельмі асаблівыя! цудоўная навіна! і так, я спрабавала і цукеркі са швейцарскім шакаладам, але нейкае яго нуднае ўсё па смаку. нашыя - найлепшыя!
  • Jocker
    20.01.2026
    Сахар вреден, а тем более упаковка по рюсски. Никогда не куплю.
  • Таксама харчовая вычварэнка
    20.01.2026
    ., клас! для мяне беларускае пойла - найлепшае ў свеце! у Еўропе пойла знайсцi не так легка рознае. чэскае пiва зусiм нясмачнае, надта натуральнае. крынiца i алiварыя - самы топ! вельмi асаблiвыя!i цудоўная навiна! i так, я спарабавала i к'янцi, але нейкае яго нуднае ўсё па смаку. нашыя крысталаўскiя чарнiлы - найлепшыя!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць