Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства
Вага падарунка ад «Камунаркі» супрацоўніку на Новы год склала 11 кг.

У прэзенце былі дзясяткі шакаладак, каробкі цукерак, некалькі пакункаў розных шакаладных цукерак на вагу, Дзед Мароз са Снягуркай, таксама поўныя цукерак.
Відэа распакоўкі ўразіла тыкток — сабрала 1,5 млн праглядаў і 2,5 тысячы каментароў. Шакаваныя гледачы не маглі паверыць, што гэта не ў кошт заробку, а таксама пыталіся, ці не патрэбныя прадпрыемству працаўнікі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары