Іван Краўцоў раззлаваўся, што Ціханоўскую паклікалі ў Еўрапарламент: Яе меркаванне ўвогуле не адлюстроўвае меркаванне беларусаў
-
22.10.2025Абодва з катэгорыі лукашэнкаферштэеры.
Пры гэтым Краўцоў праявіў сабе так нават раней за Пазняка. -
22.10.2025Ну-ну , ваша абсія адносна Пазняка тут вядомая, раней пад нікамі ".", "Ботам", "Лапідарный", "Найперш не галасі!" і іншымі. І нават не будучы фанатам Пазняка цяжка не адзначыць, што ў плане стаўлення да русского мира Краўцоў і Пазняк на зусім розных пазіцыях. Пры чым наколькі Ціханоўская з улікам кан'юнктуры змяніла рыторыку ў 2022 дык Краўцоў як быў прарасейскі, так застаўлся, проста тады крыхы прыхваўа, а Пазняк вядомы між іншым з таго, што яго пазіцыя адносна Расіі не змяняецца ўсё жыццё, таму не проста так лукашэнкаўцы і прарасейскія, а таксама невероятные ў перыя 2020-2022 абзывалі яго русафобам.
І таксама адносна вашай хлусні, напрыклад той самы Усаў рэгулярна піша і выступае на беларускай мове, а нават падрэслівае, наколькі свая мова і культура гэта істотная справа. -
22.10.2025Ну-ну , Падабаецца мне пазіцыя мясцовых "Кожны, хто супраць Ціханоўскай гэта вораг"!
-
22.10.2025Ну-ну , У тебя Cиндром Психического Pасстройства Позняка сокращенно СПРП. Есть подобное заболевание у леваков в Америке TDS, Trump Derangement Syndrome.
-
22.10.2025., гэта дзе Пазняк сябе так праявіў? А, я ж і забыўся, што ў вас, як і ў шмат каго з прыхільнікаў спадарыні Святланы (далёка не ва ўсіх, багата сярод іх адэкватных годных людзей), кожны, хто выступае супраць генеральнай лініі офісу, становіцца лукашыстам ці гэбістам. Такая вось дэмакратыя. Смешна ўжо з гэтага
-
22.10.2025Пазняк разумее і хваліць Лукашэнку за "рэальную ўладу" і "фінансавую самадастатковасць" (гэта цытаты), падтрымлівае зняцце санкцый супраць Лукашэнкі.
Лукашэнка прызнаваў гэта: «Ён [Зянон Пазняк] разумее і ведае мяне добра.»
Вас я таксама памятаю: той, хто рагатаў тут уголас над праблемамі затрыманых на мяжы беларусаў. Поўнае супадзенне з карнікамі з ГУБАЗіКа па маралі (калі можна так назваць) і эмоцыях.
Гэтых двух "палітыкаў" і іх прыхільнікаў і аб'ядноўвае агульная з Лукашэнкай пыха, зларадства, нізасць. У гэтым сапраўдныя карані ўзаемаразумення ("ферштэерства"). -
22.10.2025., Пазьняк дае рэальную ацэнку, што рэальная ўлада засталася ў Лукашэнкі.
Канстатуе факт, а не "хваліць".
Калі вы лічыце, што рэальная ўлада ў руках Ціханоўскай, то няхай яна адчыніць дзверы турмаў і выпусціць палітвязняў на волю. -
22.10.2025., я вас таксама памятаю шаноўны. Цяпер вы заняліся сваёй другой улюблёнай справай пасля запісання ў лукашысты ўсіх праціўнікаў спадарыні Святланы: маніпуляцый. Чым вы ўжо не раз займаліся на гэтым форуме.
Вырвалі з кантэксту два словазлучэнні Пазняка і ведаеце іх за пахвалу Лукашэнкі. А я прывяду гэты допіс у троху большым (хоць і непоўным аб'ёме).
«Першае пытаньне -- аб прадстаўніцтве. Адразу мушу сказаць. Якое б ні было прадстаўніцтва -- на перамовах мусяць быць прадстаўнікі Беларусі. Гэта зьвязана з тым, што Беларусь, як і Украіна, стала аб'ектам націску і акупацыі з боку Расеі. Толькі ў Беларусі зроблена ўсё іншымі мэтадамі, шляхам гібрыднай вайны цераз здрадніцтва Лукашэнкі, што дазволіла Маскве ў 2022 годзе скарыстаць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну.
Антыбеларускі нелегітымны рэжым Лукашэнкі, скарыстаны Масквой у выглядзе саюзьніка, які адобрыў агрэсіўныя дзеяньні Масквы супраць Украіны.
У перамовах пра мір могуць узьнікнуць розныя пытаньні абмену, прэстыжнай кампэнсацыі, разьмеркаваньня сфэраў уплыву і т.п. Расея прэтэндуе на пашырэньне свайго ўплыву на Беларусь і зь яе падачы можа ўзьнікнуць нечаканая сытуацыя, а інтарэсы Беларусі ня будзе каму нават патлумачыць. Прысутнасьць прадстаўніцтва Беларусі на магчымых перамовах аб міры ёсьць рэч бясспрэчная і абавязковая.
На перамовах павінны быць палітычныя прадстаўнікі, якія адлюстроўваюць нацыянальныя інтарэсы Беларускага народа. Рэальным палітычным прадстаўніком нацыянальных інтарэсаў народа зьяўляецца цяпер Нацыянальна-Вызвольны Рух "Вольная Беларусь". Яго палітыкі павінны прысутнічаць на перамовах і прадстаўляць беларускія пазыцыі. (У рамках дыскусіі ўжо названа маё прозьвішча. Я таксама лічу, што ў дэлегацыі павінен быць доктар Павел Усаў.
Як і рэжым Лукашэнкі, яны нелегітымныя з прыдуманым значэньнем і з прыдуманымі прэтэнзіямі. Фармальная перавага рэжыму Лукашэнкі, аднак, у тым, што ён уяўляе рэальную ўладу ў краіне і фінансава самадастатковы (фінансуецца са свайго дзяржаўнага бюджэту). Гэтая перавага існуе па факту, які ў палітычных адносінах прыходзіцца ўлічваць, незалежна ад характару ўлады».
І дзе тут пахвала? Як увогуле можна хваліць асобу, называючы яе здраднікам і сатрапам? -
22.10.2025., і пакажыце мне дзе я рагатаў з праблемаў затрыманых беларусаў? Не пакажаце? Правільна, бо гэтага не было. А мы зноў маніпулюеце, як маніпулявалі ў той самай нашай гутарцы, вырываючы мае словы з кантэксту.
Як было насамрэч? Я напісаў (і не адмаўляюся ад гэтага), што мне пацешна з тых беларусаў (не затрыманых, падкрэсліваю), якія, ведаючы, што ў іх ёсць данаты, вярнуліся з-за мяжы, а пасля, пачуўшы званок з органаў наконт гэтага, тэрмінова выехалі з краіны і білі ва ўсе званы, як ім было страшна. Ведаеце, што ў вас ёсць неаплачаныя данаты – спакойна сядзіце сабе ў Еўропе і адчувайце асалоду ад жыцця. Хочаце дадому – будзе гатовыя заплаціць. Але не енчыце, як вам было страшна, гэта дзіцячы садок. Па-першае, дарослы чалавек мусіць ведаць, на што ідзе. Па-другое, нічога страшнага ў гэтых данатах сапраўды няма. У мяне таксама яны вылезлі на мяжы – я схадзіў, аплаціў, і нічога са мной не здарылася. І мае сябры гэтак жа аплацілі – цяпер яны ўсё яшчэ ў Беларусі і жывуць на поўную. І ніхто з іх не енчыў, як ім было страшна. Я таксама хутка вярнуся.
А людзі з апісанай мной катэгорыі, відаць, па-просту адчуваюць недахоп увагі да сваіх персонаў. -
22.10.2025FF, дзякуй, што даеце аргументаваны адлуп розным маніпулятарам.
-
23.10.2025Чытаць як "сам не ведаю, як аргументаваць, складана, так хоць падтрымаю таго, хто гаўкае ў правільны бок".
-
23.10.2025Дзякуй, таксама далучаюся, бо ўжо надта шмат хамства, флейма і маніпуляцыі ад гэтага троля ./Ну-Ну/Ботам/Найперш не галасі!/Лапідарный/Янка і інш.
-
22.10.2025Прызнанне "рэальнай ўлады" - не проста канстатацыя факту, гэта сімвалічны жэст падпарадкавання або павагі. Не проста так з сярэднявечча звароты да манархаў пачыналіся з пераліку зямель, над якімі манарх "мае рэальную ўладу".
Не проста так Лукашэнка перажывае за непрызнанне легітымнасці, не проста так яго не прызнаюць у нармальных краінах. Не проста так і Пазняк зрабіў крок насустрач гэтай легітымізацыі, а Лукашэнка заўважыў і ўсхваліў гэты крок.
Другая частка фразы не менш непрыемная: "фінансава самадастатковы (фінансуецца са свайго дзяржаўнага бюджэту)". Нават і скрадзеныя ў людзей грошы Пазняк палічыў "сваімі" для Лукашэнкі. Сорам.
Гэта апраўданне крымінальніка: сказаць пра яго, што ён "мае перавагу", бо рэальна гвалтуе людзей (мае ўладу) і мае свае грошы (а не адабраныя праз той гвалт).
Прыводзіць такую празмерна доўгую цытату неканструктыўна. Тым больш, тут артыкул не пра вашага ідала. Дастаткова фрагмента з сутнасцю. Вы сапраўды як рэлігійныя дагматыкі: веруеце, што святое слова пераконвае само па сабе.
Аратар з імем "Маніпулятару", гэта быў адказ і для Вас. Пісаць зварот да апанента ў полі "Імя", па-першае, шызафрэнічна, па-другое, Вы пачынаеце з абразы. Не тлумачыце і падводзіце, аргументуеце яе, а адразу, першым словам. Кажу ж, па культуры, па каштоўнасцях вашая групоўка - невыхаваная зграя рускамірных хамаў. І пераклад на беларускую таго не змяняе.
"FF", тое было пад артыкулам нумар 367039. Вы пісалі пры тых людзей "мне пацешна", "мне смешна". Нават калі Вы самі плацілі за свой данат у КДБ, гэта не дае маральнага права здзекавацца з іншых. З тых, каго я ведаю, ўсе, хто трапляў у такую сітуацыю, адносіліся да падобных выпадкаў у другіх людзей са спачуваннем, разуменнем. І толькі з Вас палезла г**но. -
22.10.2025., зноў маніпулюеце (і ўжо не адзін я гэта заўважыў). Тое, што не казаў Пазняк, вы яму прыпісваеце. Гэта агідна. Пазняк не мой улюблёны палітык сярод беларусаў, але тое, як вы і вашыя паплечнікі, яго ганяць, ужо ні ў якія вароты не лезе.
Весці з вамі цывілізаваны дыялог немагчыма. Бо кожнае выказванне свайго апанента вы вырвеце з кантэксту і перайначыце, каб пасля выставіць яго лукашыстам, агентурай. Гэта хвароба (пачытайце пра «тотальное сознание» ў спадара Бялкоўскага). Крый Божа, такія, як вы прыйдуць да ўлады – тады мы, нацыяналісты, будзем сядзець па турмах. -
22.10.2025., «Пісаць зварот да апанента ў полі "Імя", па-першае, шызафрэнічна, па-другое, Вы пачынаеце з абразы. Не тлумачыце і падводзіце, аргументуеце яе, а адразу, першым словам. Кажу ж, па культуры, па каштоўнасцях вашая групоўка - невыхаваная зграя рускамірных хамаў».
То-бок, калі чалавек, цалкам культурна вядзе з вамі дыялог, але ў ніку выкарыстаў слова «маніпулятар», гэта для вас абраза, а ён «рускамірны хам»? А вы тады хто? Ці не вы называлі мяне гэбістам, агентурай, карнікам, спадара Зянона – лукашыстам? Гэта хіба не абразы і хамства? Падвоеныя стандарты, таварыш (ой, дужа чакаю ад вас дакор за такі зварот).
І так, кожны эксперт вам скажа, што слова «маніпулятар» не мае абразлівага адцення. У адрознення ад «карніка», «агентуры», «рускамірнага хама». Больш за тое, калі хтосьці вырашыць падаць на вас у суд за такія найменні (зразумела, не на форуме НН, каго тут прыцягнеш да адказнасці?), то цалкам можа разлічваць на перамогу. -
22.10.2025., «"FF", тое было пад артыкулам нумар 367039. Вы пісалі пры тых людзей "мне пацешна", "мне смешна". Нават калі Вы самі плацілі за свой данат у КДБ, гэта не дае маральнага права здзекавацца з іншых. З тых, каго я ведаю, ўсе, хто трапляў у такую сітуацыю, адносіліся да падобных выпадкаў у другіх людзей са спачуваннем, разуменнем. І толькі з Вас палезла г**но»
І асобны адказ на гэта. Зноў вы ўсё вырываеце з кантэксту і перайначываеце. Улюблёная ваша справа, не інакш. Хто сказаў, што я не спачуваю прыцягнутым за данаты? Мне страшна чуць, калі гэта кагосьці тычыцца. Але пацешна з дарослых людзей, якія перабольшваюць спачатку на роўным месцы ствараюць сабе пакуты, а пасля енчаць, якія яны бедныя і няшчасныя, хаця нічога з імі і не адбылося.
Вы чулі хоць ад Міколы Дзядка хоць слова пра страх ад знаходжання ў падполлі? Не? А я ўпэўнены, страшна яму было. Толькі ён не верашчыць пра гэта на кожным кроку, бо гэта быў ягоны выбар як дарослага чалавека. Так і тут. Ведаеш, што ў цябе ёсць данаты? Заставайся ў Еўропе і жыві сабе спакойна. Хочаш з'ездзіць у Беларусь? Будзь гатовы заплаціць. Не, яны едуць, а пасля бягуць з краіны ад першага ж званку і распавядаюць усім магчымым медыям пра свой страх. Беларусы, якія застаюцца ў краіне, і не з такім страхам сутыкаюцца. Людцы, схадзіць у ДФР/СК і аплаціць данаты – справа дзвюх гадзін. Там часта нават тэлефоны не правяраюць. У канторы троху цяжэй, але таксама нічога надзвычайнага. Я разумею, што для кагосьці і гэта страшна. Ну дык тады не едзьце да карнікаў, не выпрабоўвайце лёс. Не, едуць і пасля распавядаюць, як ім бедненькім страшна. Вожыкі плакалі, калоліліся, але працягвалі есці кактус. -
23.10.2025Гэта не аргумент: "Вы прыпісваеце". Што дакладна прыпісваю, чаму?
Я ж падрабязна аргументую. А ў адказ толькі пустое, пропускі на месце аргументаў. Скапіраваць цытату лідара атрымалася, а зразумець яе, зрабіць "сваёй", каб абараняць - не.
Нацыяналісты не толькі вы. Занадта пыхлівая фармуліроўка "мы, нацыяналісты". Па большасці вы прыхільнікі культу асобы с элементамі нацыяналізму. Пры гэтым нацыяналізм без гэтай асобы вам не патрэбны.
"Татальная свядомасць" у тэрмінах расейскага публіцыста Бялкоўскага (наколькі зразумеў яго хутка) - якраз асаблівасці вашага культу. Гэта ж вашыя кажуць: "ён спрачаецца, таму што вораг". Няма думкі пра магчымасць "ён спрачаецца, таму што абдумаў і знайшоў памылкі". Няма павагі да крытычнага мышлення, толькі сістэма "свой-чужы". -
23.10.2025Не трэба прыкрывацца Дзядком. Вы ізноў: нібыта "спачуваю", а пасля "пацешна".
Нават рэклама здавацца карнікам: "я схадзіў, аплаціў, і нічога са мной не здарылася".
Гэта з Вамі. А людзі не ведаюць, што на іх мае кантора. Звычайна ж не толькі данацілі, а нешта пісалі, недзе былі. І ў усёй актыўнасці маглі застацца сляды.
Ёсць людзі, якія данацілі не маленькія сумы, і ў якіх не тое каб грошай не хопіць на "кампенсацыю" х10, а ёсць рэальная пагроза крымінальнага пераследу.
Па хаму "Маніпулятару" (таксама піша ад "Ідыёту", "Хэйтару") Вы самі прывялі два маіх аргумента, "па-першае" і "па-другое". Але менавіта на іх не адказваеце, пра нешта іншае пішаце і шмат. Гэта і ёсць сапраўдная дэмагогія, маніпуляцыя "нібыта не заўважыць істотнае". -
23.10.2025., Вы традыцыйна шукаеце дыяменты на полі з угнаеннямі. Чапляецеся не да сутнасці пытання а да слоў ці выразаў, якімі скарыстаўся ваш апанент.
-
23.10.2025Калі толькі разумець вашую групоўку апанентаў як "поле з угнаеннямі", ў якім спрабую знайсці хоць нейкі "дыямент" - аргумент, які можна абдумаць і на які адказаць.
Вось Вы зараз: ці зразумела з Вашага тэксту, дзе дакладна я нібыта чапляюся, ці прыводзіце Вы прыклады той сутнасці пытання? Не. -
22.10.2025::, "не мяняецца ўсё жыццё". і калі ён у Ленінград пабег дысертацыю абараняць таксама? і калі да эстонцаў пра леніна пісаць? трэба ж....
-
22.10.2025::, адэпты нафталінавага факсавага брахла як заўжды паляцца на няведаньні падставаў беларускае мовы. Калі б адэпты нафталінавага факсавага брахла зналі б беларускую мову, яны б зь лёгкасьцю заўважылі, што я, па-першае, пішу беларускім клясычным правапісам, тады як Кропка – не. Што Кропка, напрыклад, горш знае пунктуацыю (выкарыстоўвае палачкі замест елачак і ставіць кропку пасьля, а ня перад). Зрэшты, няведаньне беларускае мовы ў факсавай сэкце не сказаць каб нешта новае – во, той жа Усов сам пачаў ёю пісаць толькі недзе далібог год таму :)))
-
22.10.2025жартаўнік, можна яшчэ дадаць ягоных другалькоў Саверчанку і Голубева, якія цяпер – прававерныя лукашысты, на Маскоўскай мове пішуць мэтадычкі пра «Історію белорусской государственності». Скажы мне хто твой сябар, гы-гы.
-
22.10.2025Ну-ну , распавядзіце пра сяброўку Ціханоўскай Вераніку Цапкалу. І яе мужа, выпускніка МГІМО Валерыя.
І як так сталася, што Лябедзька, які прывёў Лукашэнку да ўлады стаў найбліжэйшым дарадцам Ціханоўскай? -
22.10.2025Ну-ну, ого, убогія за паўгадзіны ўсяго прамыслова вывалілі дызлайкаў. Убогія, у вас узровень ведаў пра інтэрнэт спыніўся на асьцы, любы чалавек з інтэрнэт-пісьменнасьцю адразу бачыць вашыя па камандзе накручаныя дызлайкі. Зрэшты, яно забаўна, што непрыглядная біяграфія Голубева, Саверчанкі ды іншых друганоў факсавага брахла вам так баліць. Значыць, буду далей наступаць на гэты ж мазоль :)))
-
22.10.2025Распавядзіце падрабязна , дык ціханоўская галасавала за лукашэнку (сама расказвала). так што няма супярэчнасці
-
22.10.2025Filipp, не варта звяртаць увагі, гэта мясцовы праофісны радыкал, які пад рознымі нікамі рэлугялрна зневажае крытыкаў Ціханоўскай, развівае флэйм і паўсюдна бачыць пазнякоўцаў, нават там, дзе зусім пра іх ціха.
-
23.10.2025Filipp, вы забыліся пра важны дадатак - "і нічога ня робіць дзеля абрынання рэжыма". І тады ўсё адразу жа апынаецца на сваіх месцах, бо выразна высвятляюцца асобы, галоўнай справай якіх з'яўляецца барацьба супраць актыўных змагароў супраць рэжыма. Краўцоў, напрыклад, нічога ня робіць. Нават не адраджае сваю партыю "Вместе". Але абвінавачвае іншых у фэйк-працэсах. Ну дык зрабі не фэйк-працэс, прадэманструй прыклад!
-
22.10.2025чытач, З няспынных спробаў гэтага офіснага пісуна прышпіліць Пазьняка і нацыянальныя сілы на кожны брудны слуп можна зрабіць выснову, што галоўную небяспеку офісныя грантасмокі бачаць менавіта ў нацыянальным руху. Саадносна з гэтым якая ёсць дзейнасць офісных? Відавочна, што антынацыянальная.
-
22.10.2025Мадам, якая зараз вітае Ціханоўскага і Ціханоўскую ў Еўрапарламенце, называе беларусаў па-англійску не "беларусіанс" ад слова Беларусь, а ... "беларашнс"...
Чаму Ціханоўская за пяць галоў выступаў у Еўрапарламенце не давяла еўрапейскім палітычным дзеячам, што мы не ніякія не "беларашнс"? -
22.10.2025Мы не ""беларашнс"!, АДЗІН ХРЭН! :)
-
22.10.2025Мы не ""беларашнс"!, не паверыце, у Еўрапарляменце рэгулярна зьмяняюцца чальцы.
-
22.10.2025Мы не ""беларашнс"!, Сям’я Ціханоўскіх не бачыць тут асаблівай розніцы.
-
23.10.2025[Рэд. выдалена]
-
22.10.2025Pupupu, вы не паверыце, але наша краіна ўжо 34(!) гады афіцыйна называецца БЕЛАРУСЬ, а не "Белоруссіія", адпаведна мы па-англійску ўжо 34 гады як афіцыйна беларусіанс, ад афіцыйнай назвы нашай краіны Беларусь.
Але як мы бачым, чальцы Еўрапарлямента, якія рэгулярна зьмяняюцца, упарта прасоўваць навязаны Расеяй тэрмін пра так званых "белых расейцаў" - "беларашнс" у дачыненні да беларусаў.
І офіс Ціханоўскай за пяць гадоў нават не здолеў данесці да кіраўніцтва Еўрапарламента, што трэба выдаць інструкцыю рэгулярна зьмяняючымся чальцам парламента, што пра беларускі народ трэба гаварыць "беларусіанс".
Інструкцыі, дзе парламентарыям сядзець, дзе выступаць, як карыстацца мікрафонам, дзе буфет, дзе туалет, выдалі. А тут ну ніяк ня могуць.
А можа проста не хочуць? -
22.10.2025гэта добра характарэзуе самога краўцова
-
22.10.2025Скажыце Сяргею Ціханоўскаму, каб навушнік перакладчыка пераставіў у іншае вуха, а то ў кадры дрэнна глядіцца. Камера яго здымае з боку, дзе навушнік.
-
22.10.2025Ціханоўская: "Рэпрэсіі працягваюцца не таму, што рэжым моцны, а таму, што ён слабы".
-
22.10.2025Алё, прамы эфір! , калі "рэжым слабы", то чаго яна не вяртаецца ў Беларусь?
-
22.10.2025Ціханоўская: "Зараз не момант аслабляць ціск. Санкцыі Эўразьвязу павінны быць накіраваныя на незваротныя змены ў Беларусі"
-
22.10.2025Алё, прамы эфір! , "грунтоўныя і незваротныя змены ў Беларусі"
-
22.10.2025Святлана выступала па-англійску і па-беларуску. Сяргей Ціханоўскі на якой мове выступае? Па-расейску?
Распавядае, што ў турме яго чакаў лёс Навальнага. -
22.10.2025Санкций недостаточно.
-
22.10.2025Протестируем лайки общественности, эканамічныя санкцыі не ўплываюць на змену рэжыму. Яны толькі загналі эканоміку Беларусі ў Расею.
Варта адрываць Беларусь ад Расеі, здымаючы эканамічныя санкцыі ў абмен на вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій. -
22.10.2025Пратэстуем лайкі грамадскасці, о, даўно не было тут у камэнтарах гэтае факсаграмы пра гастраном на вуліцы Герцэна. Дык што, будзе адказ на маё даўняе пытаньне? Будуць адсоткі і лічбы таго, на каго і так працавала лукашысцкая эканоміка перад 2020 годам? Або чарговае беспадстаўнае факсаграмнае браханьне?
-
22.10.2025Вот на самом деле, а кого представляет Кравцов. Он сам говорит, что "бабариканцев". Но кто это такие, кроме как "приятели Эдика"? Его мнение хоть в какой-то мере отражает мнение Виктора Дмитриевича, чье имя он эксплуатирует?
-
22.10.2025[Рэд. выдалена]
-
22.10.2025Краўцоў - удзельнік штаба Бабарыкі з траўня 2020-га, а Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня. Разам працавалі месяц. А пасля прайшло больш за 5 год.
-
22.10.2025Меркаванне Ціханоўскай, таксама як і меркаванне самога Краўцова адлюстроўвае толькі іх уласны пункт гледжання. Нешта зашмат развялося людзей, якія намагаюцца казаць за ўсіх беларусаў
-
22.10.2025Ціханоўская: "Час дыктатара мінае".
-
22.10.2025Сяргей Ціханоўскі: "Прайшло ўжо чатыры месяцы з майго вызвалення, і ўжо я хутка даганяю сусветны кантэкст.
Але балюча бачыць, што сітуацыя з таго моманту толькі пагоршылася. Справа па змене рэжыма ў Беларусі, якую я распачаў з іншымі лідарамі пяць гадоў таму, застаецца не дасягнутай". -
22.10.2025Алё! Прамы эфір , яна кудысьці сыходзіць?)))
-
23.10.2025Алё! Прамы эфір , раней Наталля Радзіна-Пук на Хартыя97 гэтую мантру пра "Час дыктатара мінае" спявала. Гадоў дваццаць.
Цяпер гэтую мантру пяць гадоў спявае Ціханоўская. Шосты год пайшоў. -
22.10.2025не такі, як ёсць, літоўцы вырашылі, што не, не сыходзіць і вярнулі ахову, картэжы і віп-абслугоўванне.
-
22.10.2025Палітык? Вы прыкалываецеся?
-
22.10.2025Ну вось яно і ўскрылася, бабарыкінец супраць, замест таго, каб радавацца што беларусаў яшчэ пакуль слухаюць у Еўропе
-
22.10.2025Літувіс , Краўцоў здаецца заўсёды гэткі быў. Я ад яго адпісаўся гады два таму. Піша у фб прасціны нейкай бязглуздзіцы, тыпу самы разумны ён у белым паліто. Нафіг яго ўвогуле чытаць
-
22.10.2025НН, ну ок, гэта навіна. Але навошта называць Краўцова палітыкам?
-
22.10.2025А чаму не? Гэтую субстанцыю самі невероятные ня толькі абралі ў свой палітычны ворган, але й высунулі на кіроўчую пасаду. Атрымваецца - палітык. Годны прадстаўнік рускамірнага народца.
-
22.10.2025Don't make Vanya famous, Тихановскую тоже политиком называют.
-
22.10.2025Ціханоўская годна робіць сваю справу! Мяне яна прадстаўляе.
-
22.10.2025Абое рабое.. фэйк фэйка паганяе.
-
22.10.2025А хто такі Краўцоў і чаму ён думае, што мае права казаць ад імя беларусаў? Наколькі мне вядома, ў КР выбараў не было, гэта фэйк працэс.
-
22.10.2025між радкоў, были выборы. В них приняло участие 6 тыс. человек. И даже там кравцов проиграл вщент.
-
23.10.2025ыдовул, ведаю, але цяжка гэта назваць выбарамі, якія давалі б каму-небудзь мандат. Імітацыя дэмакратыі ў кантэксце, дзе не трэба ў яе гуляцца імхо
-
22.10.2025Ціханоўская просіць грошы на смі.
Ціханоўская:"Пяць год таму мы ўжо выйгралі выбары, з разгромнай перамогай. І я перакананая, мы зноў пераможам на гэтых выбарах!" -
23.10.2025Алё! Прамы эфір , адпаведна і на ботаў, якія абслугоўваюць гэтыя смі.
-
22.10.2025Ціханоўская заклікала ўвесці санкцыі супраць Расеі і Пуціна.
Прагрэс! Нарэшце ўпершыню за пяць гадоў яна сказала, што і на Расею трэба санкцыі, а не толькі на Беларусь. -
22.10.2025"А невялікая група тых, хто спачувае ў Еўрапарламенце, арганізоўвае цырк. І слухаць гэтыя прамовы далба*бскія [створаныя ў] чаце GPT, немагчыма"©
Ціханоўкая ўжо стала звычайным эўрапейскім палітыкам, за ўсё добрае, супраць усяго дрэннага. А спадар Краўцоў, спрабуе разбіць яе ружавыя акуляры, нехорошо таварыш! -
22.10.2025Бабарыканцы нічым не ляпейшыя за ціханоўцаў
-
22.10.2025для его хозяина будет удобней, если он быстрей уедет на Донбасс. зэки и алкоголики в параше заканчиваются. надо свежее пополнение рядов.
-
22.10.2025Я вось заўсёды злуюся што Краўцова наогул кудысьцi клiчуць, ад размоў да канферэнцый
-
22.10.2025Как ты уже надоел, псеводокачок московский, сидящий на польских харчах
-
22.10.2025Сяргей Ціханоўскі: "Еўропа выйграла б, калі б Беларусь стала нейтральным мастом паміж Еўразвязам і Расеяй".
-
22.10.2025Алё! Прамы эфір, сур’ёзна? Гэта прама цяпер?
-
22.10.2025Алё! Прамы эфір, мы не мост! Праз які ўсё ходзяць туды-сюды, не пытаючыся нашага меркавання, ды яшчэ не плоцячы за транзіт.
Мы павінны стаць незалежнай краінай і самі дыктаваць свае ўмовы іншым краінам на нашай тэрыторыі. І дбаць перш за ўсё пра сваю выгаду і пра карысць для нашага беларускага народа. А не пра карысць для Еўропы ці Расеі.
Я супраць канцэпцыі, каб рабіць з Беларусі нейтральны мост. Ды яшчэ без мовы, без нацыянальнай ідэі, нацыянальнай гісторыі, нацыянальных інтарэсаў. -
22.10.2025Алё! Прамы эфір, "нейтральная" - это значит пророссийская. "Будем дружить с россией". Непонятно только, с чем тут несогласен кравцов, если Сергей по своим взглядам типичный бабарыканец?
-
22.10.2025Імя, так і сказаў у прамым эфіры.
-
23.10.2025Понятно, Нязгодны ён толькі з тым, што яго нікуды не бяруць.
-
22.10.2025Той момант, калі спадзяваўся штосьці пралабіяваць у Нямеччыне, але слухаюць не цябе :)
-
22.10.2025Хопіць піаріть гэтага дурня Кравцова. !!
-
22.10.2025У адсытнасці лідара ўвагу бяруць на сябе краўцовы.
-
22.10.2025Грантавыя гендарныя праграмкі Каардынацыйнай Рады, бабарыканскай палітычная прыналежнасць, палітычна і культурна прарасейскі вектар.
Як усё сыходзіцца. -
22.10.2025У паводзінах клясычны гэбіст. Іх у 20-м бачна шмат уцерлася ў каманды кандыдатаў.
-
22.10.2025І гэты блазан зьяўляецца сакратаром Каардынацыйнай рады (facepalm). Куды глядзіць Латушка?
-
22.10.2025Пінская шляхта, Латушка і так сто пасадаў пазаймаў. І ў кабінеце ён намеснік Ціханоўскай, і ў НАУ кіраўнік, і Каардынацыйнай Радзе дэпутат, вы хочаце, каб ён яшчэ і сакратаром Каардынацыйнай рады стаў?
А ці не зашмат пасадаў на аднаго чалавека? -
22.10.2025І адмініструе сацсеткі, дакументы і доступы КР.
Ці мала было непрыемных сітуацый, наступстваў таго, што паўнамоцтвы сканцэнтраваны ў некаторых асоб. Пра разыкі так і не пачалі думаць. -
22.10.2025Пінская шляхта, смотрит на спикерок.
-
22.10.2025Пасады Латушкі, прычым тут пасады? Фракцыя Латушкі мае найбольшую колькасьць чальцоў у Каардынацыйнай радзе, незразумела, чаму яны трываюць гэтага блазана Ваню на пасадзе сакратара.
-
22.10.2025Набраўся Краўцоў асабіста культуры ад Парэза, Аўтушкі-Сікорскага, Малюковай і іншых там зорак.
-
22.10.2025"Если задача на рост экономики - то русский и английский - наш выбор"
Иван Кравцов -
22.10.2025Ціханоўскя зусім не мая песня, але Краўцоў і іншая белаРуская банда тым больш.
-
22.10.2025Адлічнік службы - дальш па густу.
Можа ГБ , можа проста Міліцыі , не ведаю я гэтых сартоў -
22.10.2025Бабарыканскі чацік Толькі рэфарматары і рэфарматаркі - гэта такі тожебелорусский чат, дзе сустракаюцца розныя бабарыканцы і іх калегі, нярэдка эксгрантавыя як Базар, часам антыфашысты, феміністкі, анархісты і іншыя ўльтралевыя ды рэгулряна аб'мяркоўваюць галоўныя тэмы, сярод якіх таксама лгбт, гендарныя, часам што там у іх Расіі і яе павестцы.
-
22.10.2025Gain Eager
-
22.10.2025Зайшоў чат, каб праверыць ці сапраўды Краўцоў такое напісаў. У пошуку вынікі нічога не даюць. І тут жа дайшло, што гэта ж Іван бабарыканец, трэба ж на яго расейскай мове шукаць.
-
22.10.2025Не трэба быць прыхільнікам ці фанатыкам Ціханоўскай, каб бачыць што Краўцоў проста злуецца, што ён не на месцы Ціханоўскай. Можа і добра, тая прынамсі прачытае, што ёй напісалі, а той што пачаў як дзяўчынка эмацыйна кідацца і вініць еўрапейцаў у русафобіі?
Крыху смешна, але ў гэтым плане Краўцоў і Ціханоўскі падобныя - рускія, зусім антытэзіс Пачобута. -
22.10.2025гнаць такога з КР, і забраць усе "напрацававаныя" грошы ў якасці "сакратара"
-
22.10.2025Па справаздачы КР, ён, наадварот, фінансуе секрэтарыят за ўласныя сродкі.
-
22.10.2025Консерва вскрылась
-
22.10.2025Базар, Малюкова, Міцкевіч, Шпарагі, Сідорская і іншыя фемгендарактывісткі ўжо пачалі разбіраць кейс Краўцова ў плане маскуліннай таксічнасці?
Іронія сытуацыі ў тым, што калі ня ведаць пра аўтарства Краўцова, то гучыць практычна адзін у адзін як у Ляпідарнага Факсаграмнага Генія і ягоных фанатаў. Пры гэтым Краўцоў – прынцыпова масквароты бабарыканец. Цікава, праўда? Выходзіць, маскваротага бабарыканца і сэкту зямы практычна нічога і не адрозьнівае? :D :D :D а калі ўспомніць, што сярод зямаўцаў таксама хапае прынцыпова маскваротых (Усов, Судлянкова), то наогул ніякае розьніцы.