Свет33

Расія адправіла ў ЗША дакумент, дзе патрабуе поўнага кантролю над Данбасам

Расія паўтарыла свае ранейшыя ўмовы для дасягнення мірнага пагаднення з Украінай у прыватным паведамленні, накіраваным ЗША на выходных, вядомым як «нон-пейпер», піша Reuters са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў і асобы, знаёмай з сітуацыяй.

Ілюстрацыйнае фота 93 АМБр Халодны Яр

Дакумент паўтарае патрабаванне Расіі атрымаць кантроль над усім рэгіёнам Данбаса ва Украіне, сказаў адзін з амерыканскіх чыноўнікаў — пазіцыя, якая фактычна адхіляе пункт гледжання Трампа пра тое, што лініі фронту павінны быць замарожаныя на цяперашніх пазіцыях.

Расія таксама паўтарыла сваю ранейшую пазіцыю аб тым, што ніякія войскі НАТА не павінны размяшчацца ва Украіне ў межах любога мірнага пагаднення, сказаў адзін з чыноўнікаў.

Навіны пра «нон-пейпер» — дыпламатычны тэрмін для нефармальнага дакумента, які прызначаны для перадачы пазіцыі аднаго боку іншаму — з’яўляюцца на фоне таго, як прапанаваны саміт паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Будапешце выглядае ўсё менш імаверным.

Прадстаўнік Белага дома паведаміў Reuters у аўторак, што планаў на гэтую сустрэчу «ў найбліжэйшай будучыні» няма. Пасольства Расіі ў Вашынгтоне не адказала на просьбу аб каментары.

Паведамленне таксама падкрэсліла, наколькі Расія працягвае прытрымлівацца максімалісцкіх патрабаванняў адносна Украіны.

Сённяшняя лінія фронту на Данбасе

Каментары3

  • Фрэгрэнс
    22.10.2025
    А морду iм варэннем не намазаць?
  • Спадар
    22.10.2025
    раБсіяне....ідзіце ўслед свайму караблю!
  • Панам
    22.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць