Меркаванні2222

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца

Эканаміст Дзмітрый Крук патлумачыў, чаму Лукашэнка не выратуе лёгкую прамысловасць, як і ўсё, за што ён бярэцца.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Reform.news

Абмяркоўваючы нядаўнія змены ў кіраўніцтве «Беллегпрама», эканаміст Дзмітрый Крук у эфіры ютуб-праекта «Обычный вечер» заўважыў, што галоўная праблема беларускай лёгкай прамысловасці — у немагчымасці канкурыраваць з Кітаем, «нават з тым узроўнем заробкаў, які ёсць у Беларусі».

«Канкурыраваць з кітайскім лёгпрамам сёння ў свеце вельмі мала хто можа. Альбо гэта павінны быць прэміяльныя брэнды, як у Італіі, і іх павінны купляць за любыя грошы, якія тады адбіваюць заробкі. Альбо трэба нейкім чароўным чынам «абараняць» унутраны рынак так, каб ён спажыў. (…) То бок агарадзіць яго тарыфамі, каб туды нічога не пранікала».

Але сапраўдная крыніца праблемы, на думку эканаміста, у жаданні Лукашэнкі захаваць галіну, якая была моцнай у часы Савецкага Саюза, насуперак сучасным рэаліям.

«Вось так у нас шмат што працуе. Тое, што было ўчора, страціць нельга. Рухацца наперад забаронена».

Гэтая логіка спараджае заганнае кола. Замест таго, каб прызнаць памылковасць ранейшых рашэнняў і стратнасць укладзеных сродкаў, чыноўнікі спрабуюць абараніць свае папярэднія рашэнні. Для гэтага яны нават, па словах Крука, прыдумалі эўфемізм «выратаваць учорашнія ўкладанні інвестыцый».

У выніку ідзе чарада памылак, якія часта наслойваюцца адна на адну. Аднак прызнаць памылкі азначае знайсці таго, хто будзе за іх адказваць. У выніку, як тлумачыць Крук, «Камволь» безвынікова «ратуюць» ужо каля 15 гадоў, і кожны раз гэта суправаджаецца фінансавымі ўліваннямі.

Дзмітрый Крук. Фота: Наша Ніва

Крук прыводзіць паказальны прыклад з уласнага досведу:

«Год 2017—2018 быў, стварылі такую міжведамасную групу (…) па рашэнні праблемы дрэнных даўгоў. І там тады адзін чыноўнік заявіў: «Праблему дрэнных даўгоў вырашыць досыць проста. Праблема ў тым, што за іх нехта павінен будзе адказаць». Ну, калі перакладаць на простую мову, павінна чалавек 10 сесці. А паколькі ніхто сядаць не жадае, вось таму праблему і вырашыць складана».

Па меркаванню Крука, зняцце Таццяны Лугіной з пасады главы «Беллегпрама» і прызначэнне яе дырэктарам «Камволя», такі ж пошук вінаватага. Само праблемнае прадпрыемства ён называе «штрафбатам» для Лугіной.

«Прызначэнне чэмпіёнаў»

Такі падыход, калі прасцей знайсці вінаватага, чым прызнаць памылковасць самой сістэмы, тлумачыцца наступствамі логікі рэжыму Лукашэнкі, якая існуе з 1990‑х гадоў. Яе Крук называе «прызначэннем чэмпіёнаў».

«Усе праграмы развіцця Беларусі, так званыя пяцігодкі, якія, па вялікім рахунку, з'яўляюцца падставай для рашэнняў на штогадовым узроўні, (…) пабудаваны на прынцыпе, што трэба вызначыць, якая галіна які ўклад забяспечыць.

Па сутнасці, дзяржава бярэ на сябе ролю такога прагрэсара са Стругацкіх: мы будзем вызначаць, куды мы павінны рухацца, і кожнаму дамо зверху даручэнне. Вось вам трэба вырасці на 15%, вам трэба вырасці на 20% і таму падобнае».

Такі метад, паводле эксперта, мог працаваць у індустрыяльную эпоху 70— 80‑х гадоў, калі галоўнай праблемай было не прадаць тавар, а вырабіць яго. Тады і нарадзіўся культ «моцнага гаспадарніка». Але ў 90‑я свет змяніўся. З развіццём тэхналогій і выхадам на арэну Кітая як «сусветнай вытворчай майстэрні» галоўнай задачай стаў не працэс вытворчасці, а пошук свайго спажыўца і канкурэнтных пераваг.

У выніку спробы «выцягнуць за вушы» лёгкую прамысловасць — гэта не што іншае, як спроба схаваць папярэднія памылкі. І гэты працэс бясконцы.

«Вось гэтая фішка, паўтаруся, але, па-мойму, яна важная (…) — «выратаваць папярэднія інвестыцыі». «Мы ж учора туды ўклалі 100 мільёнаў далараў. Як мы можам прызнаць, што яны прагарэлі? Давайце ўкладзём яшчэ 100 мільёнаў, але паспрабуем усё ж такі выратаваць першапачатковыя 100 мільёнаў». І вось гэтае балота, яно зацягвае. І вось так па коле развіваецца ўжо шмат-шмат гадоў».

Каментары22

  • ...
    21.10.2025
    Тоже мне, бином Ньютон: Что ни делает дурак, Все он делает не так.
  • Filipp
    21.10.2025
    "Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца"©
    Талент такі)
  • Вольга
    21.10.2025
    Проста калгассенфюрэр гэта такі антыМідас. Той дакранаўся да чагосьці - і яно ператваралася ў золата. А гэны - дакранецца - і яно ператворыцца ў яго самога.

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца2

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска Вера Краўцова, якую забілі ў М'янме, вылецела з Тайланда добраахвотна13

Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці5

Сарказі прыехаў у турму адбываць тэрмін. Яго суправаджала жонка Карла Бруні5

МЗС Польшчы: Не можам гарантаваць, што ў выпадку пралёту над тэрыторыяй краіны самалёт Пуціна не будзе пасаджаны для арышту10

«Я трываў». Айцішнік пражыў 5 гадоў без сэксу. Чаму людзі займаюцца гэтым усё радзей?35

Восем чалавек затрыманы ў Польшчы па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсій

Кіраўніцу аддзела продажаў сеткі крамаў ОМА асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Зграя ваўкоў збегла з Беларусі ў Літву ВІДЭА13

Армія М'янмы вызваліла 2198 чалавек з махлярскай скам-фабрыкі KK Park4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца2

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць