Навіна пра тое, што Лукашэнка звольніў з пасады кіраўніка канцэрна «Беллегпрам» Таццяну Лугіну і накіраваў яе дырэктарам прадпрыемства «Камволь», выклікала ажыўленае абмеркаванне. Супрацоўнікі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці выказваюць песімізм адносна такой перастаноўкі і прыводзяць факты. Вінаватым у сітуацыі многія лічаць самога Лукашэнку, пішуць, што эканоміку разваліла яго некампетэнтнасць. Сабралі самыя паказальныя каментарыі з сацыяльных сетак.
На ААТ «Камволь». Фота: БелТА
«Лугіна — гэта карцінка ў тэлевізары. А тэкстыль у нас проста загінаецца»
Многія карыстальнікі адразу пачалі прыводзіць прыклады «эфектыўнасці» працы Таццяны Лугіной як кіраўніка «Беллегпрама».
«Паглядзіце, што стала з «Магатэксам», БВБА (Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб'яднаннем — НН), тым жа «Камволем» (там быў вельмі талковы дырэктар у 2020—2022) — усё пад яе кіраўніцтвам. А склад самога канцэрна? Там працавалі талковыя людзі. Дзе яны цяпер? Лугіна — гэта карцінка ў тэлевізары. А тэкстыль у нас проста загінаецца».
«Прыкладна 8 гадоў таму яе паставілі на пасаду ў «Беллегпрам». Ставіў задачу выцягнуць у Гомелі «Камінтэрн» і «8 Сакавіка»… Выцягнула??? Не!!!! Два самыя вялікія прадпрыемствы ледзьве ліпяць».
Згадалі людзі і яе працу ў Пінску на прадпрыемстве «Палессе».
«Ну нарэшце, яна атрымае тое, што заслугоўвае. ППТА «Палессе» паклала ніжэй за плінтус, а тут увогуле хана».
«Яна ААТ «Палессе» ў Пінску не падняла, не смешыце, я ўвогуле не ведаю, за якія заслугі яе забралі ў Мінск».
«Яна ў Пінску заробак на «Палессі» зялёным гарошкам і махровымі ручнікамі выдавала!»
«Навошта чыноўніцу, якую выгналі з папярэдняй пасады, накіроўваць на такое прадпрыемства?»
Асобны блок дыскусіі прысвечаны не столькі самой Лугіной, колькі логіцы ўлады пры прыняцці такіх кадравых рашэнняў. Людзі не разумеюць, чаму неэфектыўнага, на іх думку, кіраўніка перастаўляюць на іншую адказную пасаду.
Таццяна Лугіна. Фота: lugina_tatiyana / Instagram
«Навошта чыноўніцу, якую выгналі з папярэдняй пасады, накіроўваць на такое прадпрыемства? Каб выправілася ці канчаткова патапіць? У любым выпадку, даўно час пераглядаць метады кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і весці жорсткі кантроль. Не прыватнікаў душыць, а дзяржпрадпрыемствы падымаць з каленяў».
«Калі яна там не справілася, навошта яе трымаць і даваць шанец. Шанец быў».
«То-бок загадзя неэфектыўнага кіраўніка паставілі кіраваць неэфектыўным прадпрыемствам, і яны спадзяюцца на… што? Што мінус на мінус дасць плюс, ці як?»
Каментатары бачаць у гэтым сістэмную праблему.
«Колькі можна, адно і тое ж…»
«Ад перастаноўкі месцаў складнікаў СУМА не мяняецца».
«І так па ўсёй Беларусі, таму што ўсюды прызначаныя, вось вам і вынік…»
Каго трэба ставіць?
У каментарыях гучаць і прапановы, якім павінен быць кіраўнік праблемнага прадпрыемства. Галоўная думка — гэта павінен быць не чыноўнік «зверху», а чалавек з вытворчасці, які ведае прадпрыемства знутры.
«Патрэбны вытворца, а не чыноўнік, і лепш са сваіх, хто працуе на прадпрыемстве, тады будзе вынік».
Таццяна Лугіна. Фота: lugina_tatiyana / Instagram
«Раз не справілася на адным месцы, навошта ставіць на іншае. Трэба свайго ўзрошчанага вытворцу ставіць, які прайшоў з нізоў да верху».
«30 гадоў сацыялізму вусатага»
Урэшце, многія каментатары бачаць у гэтай гісторыі праяву праблем усёй эканамічнай мадэлі, якая існуе ў краіне дзесяцігоддзямі.
«70 гадоў развітога сацыялізму… 30 гадоў сацыялізму вусатага… І пытанне: ён так і не зразумеў, што калі дзяржаўнае, то гэта значыць нічыё?»
«30 гадоў забівалі, цяпер кінулі незразумела каго на прарыў тыпу… Сорамна, напэўна, у вочы сказаць жанчыне, што ты нікудышны кіраўнік, дык вырашыў пагуляць у дабрадзея… Вынік вядомы, не дасць рады… Гэта немагчыма ўжо выправіць…»
«30 гадоў кіруе, а такі бардак. Нават паказалі яго родны калгас, дзе быў дырэктарам, і там поўны хаос».
«Чыноўнікі не спраўляюцца, сам жа ён за 30 гадоў…»
Аляксандр Лукашэнка падчас наведання Камвольнага камбіната ў снежні 2017 года. Фота: БелТА.
«Калі ласка, дапамажыце»
На фоне абмеркавання лёсу «Камволя» карыстальнікі згадваюць і іншыя прадпрыемствы галіны, якія ні жывыя ні мёртвыя, і просяць звярнуць на іх увагу.
«Калі ласка, дапамажыце ААТ «Слонімская КПФ». Такая ж сітуацыя».
«А хто выратуе «Рэчыцкі тэкстыль»?????»
«Будавалі пры Саюзе велізарныя прадпрыемствы, Баранавіцкае ВБА цягнецца па плошчы на два аўтобусныя прыпынкі, таксама цягнуць за вушы шмат гадоў, толку мала. Нашымі падаткамі гасяць іх даўгі ў тым ліку, а маглі б ісці на больш патрэбнае».
У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце1515
У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15
Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч3333
Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч33
У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?66
У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?6
Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў
Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў
Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне22
Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне2
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску5757
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску57
ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца4040
ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца40
У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?77
У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7
Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету2525
Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25
Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва4242
Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва42
Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома99
Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9
У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі22
У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі2
Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС99
Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС9
Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж2929
Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж29
У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню55
У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню5
Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў99
Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9
«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»1616
«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16
Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны11
Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1
Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта
Галоўнае
Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму
Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага33
New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый55
У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна
У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце1515
У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15
Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў77
Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў7
Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі55
Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5
Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху33
Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3
У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай1616
У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16
Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч3333
Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч33
У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?66
У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?6
Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне2222
Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22
Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне11
Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1
Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне22
Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне2
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску5757
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску57
ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца4040
ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца40
Каментары