Свет

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

Злучаныя Штаты апынуліся ў палоне анамальных маразоў і снегападаў. Маштабны зімовы шторм паралізаваў жыццё ў двух трацінах краіны. Ахвярамі непагадзі сталі ўжо як мінімум 30 чалавек.

Бостан, 26 студзеня. Фота: AP Photo / Charles Krupa

Спіс трагедый папаўняецца штодня. Сярод загінулых — людзі, якія трапілі пад снегаўборачныя машыны ў Масачусетсе і Агая, падлеткі, што разбіліся падчас катання на санках у Арканзасе і Тэхасе, а таксама ахвяры абмарожвання. Толькі ў Нью-Ёрку за выходныя на вуліцах знайшлі целы васьмі чалавек. У Канзасе паліцыя выявіла засыпанае снегам цела 28‑гадовай жанчыны, якая выйшла з бара без паліто і тэлефона.

Энергетычны і транспартны параліч

На вечар панядзелка больш за 560 тысяч дамоў заставаліся без электрычнасці. Найбольш складаная сітуацыя склалася на поўдні краіны — у Місісіпі і Тэнесі, дзе абліваха абарвала лініі электраперадач. У многіх гарадах адкрыты спецыяльныя пункты абагрэву, бо маразы месцамі дасягаюць —31°C.

Транспартная сістэма ЗША таксама перажыла адзін з самых цяжкіх этапаў з часоў пандэміі. Скасавана або адкладзена больш за 12 000 авіярэйсаў. У нядзелю было адменена 45% усіх унутраных рэйсаў краіны.

Школы ў многіх штатах закрытыя альбо пераведзены на дыстанцыйнае навучанне.

Эксперты прагназуюць, што страты для эканомікі ЗША складуць некалькі мільярдаў даляраў. У Місісіпі гэты ледзяны шторм ужо назвалі найгоршым з 1994 года — паводле слоў мясцовых улад, вуліцы гарадоў пасля падзення тысяч дрэў выглядаюць так, «нібыта па кожнай прайшоўся тарнада».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей10

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Ну да». Два словы, якія могуць змяніць жыццё беларуса — прынамсі, варта паспрабаваць13

На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»12

Тэкст беларускай дыктоўкі ў Варшаве будзе чытаць Зянон Пазняк11

Рубіа: Толькі ЗША змогуць спыніць канфлікт ва Украіне2

«Цяпер адумаўся Макрон». Лукашэнка сказаў, што перадаваў французам меседж ад Пуціна2

«Мегатоп» прадаваў кеды з палітычнай абрэвіятурай — прыбралі праз 30 хвілін пасля паста ў Азаронка19

Маркаў: «Замірыцца» — гэта каварная тактыка Захаду, яны хочуць легалізаваць новыя СМІ пад выглядам канструктыўных14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне15

«Вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець». Лукашэнка расказаў, чаму не паляцеў у Вашынгтон14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей10

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць